Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 207 из 228

Хоць нiхто цяпер нiкуды ад свайго дома далёка не ад'язджаў i не адыходзiў, але ўсюды, на шырокую навакольнасць, ведалi, дзе ляжыць вытрушчаны i выгнуты на кучу ламачча нямецкi поезд. З-пад скалечанага паравоза i разбiтых вагонаў тырчаць акрываўленыя нямецкiя косцi. Ведалi яшчэ i гаварылi пра тое, што на грунтавым шляху ў лесе непадалёку, нават зусiм блiзка ад малога скрыжавання, стаiць адным бокам, з паднятым на паветра другiм бокам i з пагнутым i парваным сподам нямецкi танк. Дакладна называлi месца: калi прайсцi ад малога скрыжавання колькi кiламетраў шляху ў бок да таго месца, дзе ён каля Сумлiч крыжуецца з шашою, то, мiнуўшы вялiкую бярозу, будзе зараз жа i той танк. I па глухiх кутках, i па дарогах нават усё часцей льга стала напаткаць узброенага чалавека або некалькi iх. I ўсё гэта была праўда. Каму з якой-небудзь добрай цi злой прыгоды здаралася трапiць у тыя месцы, той сапраўды бачыў i поезд пад адкосам, i падарваны танк на шляху ў лесе. Казалi, што ад споду быў вельмi заквэцан у гразь, а з яго люка вытыркала i матлялася на ветры сiняя кашуля з вышыўкамi на рукавах.

Танк гэты стаяў узняты левым бокам у паветра, аднак жа не так блiзка ад вялiкай бярозы, не блiжэй як за паўкiламетра. Пад узнятым угару левым бокам была яма ад гранатнага ўзрыву. Абгарэлым i абкуродымленым задам ён сядзеў нiзка ў зямлi. Што здарылася з гэтым танкам, ведала толькi адна Ракуцькава Лiзавета. Самi ж танкiсты ўжо нiчога не маглi расказаць, бо яны былi мёртвыя. Канчаўся ўжо трэцi тыдзень вайны, калi Лiзавета падышла да бацькавай хаты. Выкiравалася яна сюды не ад шляху, а ўжо з супрацьлеглага боку.

|< Пред. 205 206 207 208 209 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]