Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
208 из 228
Яна дала вялiкага круга, каб не iсцi шляхам. Яе ўразiла пустэча i цiшыня ў пасёлку. Дзверы ў хатах усюды былi паадчынены, i хоць бы дзе жывая душа. З дрыжаннем сэрца яна ўвайшла ў бацькаў двор. Яе хустка, у краткi i з фрэнзлямi, валялася пасярод двара. Яна ўвайшла ў адчыненыя на ўвесь мах дзвярэй сенцы. Шырока раскiнуты дзвюма палавiнамi чамадан з жоўтай скуры стаяў на лаве. У iм, напханыя туга, былi чаравiкi, кашулi, боты, нагавiцы, сукенкi. Гэта яе i Тамашова, тое самае, што бацька збiраў праз доўгiя гады. Камень з жорнаў у засохлай крывi ляжаў пасярод сянец. З-пад яго вытыркаў пляскаты кавалак чарапной касцi з скурай i пукам рыжых валасоў. Яна скалынулася i шпарка зазiрнула ў хату. Валачашчая сука прыбiлася сюды i паспела ўжо тут ашчанiцца. Вялiкая, худая, выцягнутая, доўгая i тонкая, яна ляжала на падлозе, i шасцёра сляпых шчанят смакталi яе. Яна вышчарыла зубы i забурчала, пачуўшы чалавека. Лiзавета выбегла з хаты, абышла ўвесь пасёлак, не спаткала нiдзе нi душы i пакiнула гэтае сумнае месца. Вось i ўсё. I няма ўжо больш нi там нi тут нi прытулку, нi прыпынку. I можа бацькi i мацi ўжо няма. Вось i прыйшла самая спелая пара яе юнацтва!
Яна пераначавала ў блiзкай вёсцы пры шляху i вярнулася назад. У яе з'явiлася патрэба яшчэ раз зiрнуць на бацькаву хату. Дзесьцi ў глыбiнi душы ажыла ў яе надзея, слабая i няпэўная: а можа праз якi-небудзь цуд яна там нападзе на бацькаў след. Менш як праз гадзiну яна зноў зазiрнула ў бацькавы сенцы. Адзежы i чамадана ўжо не было.
|< Пред. 206 207 208 209 210 След. >|