Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 209 из 228

У хаце не было ўжо i сукi, адны толькi шчаняты спалiў цесным клубку на падлозе, у пуку сонечнага прамення з акна. Раптам ускочыла ў хату сука i брэхам выгнала Лiзавету на вулiцу. Лiзавета пайшла ўнурыўшыся, а сука рвала яе ззаду за адзенне. Лiзавета азiрнулася. Сука адбеглася i зноў пачала нападаць. Лiзавета падняла пошвырак. Сука ўскочыла ў двор, у сенцы, у хату, дзе раптам залямантавалi шчаняты. Лiзавета зашчапiла дзверы i зноў пайшла, чуючы ўвесь час брэх зачыненай у хаце сукi. Тут яна ўбачыла, як з'явiлася на вулiцы фурманка i трое нейкiх невядомых мужчын, аброслых, у рубашках без падпяразкi, пачалi цягаць з хат усё, што толькi маглi i што было там. Воз напаўняўся адзеннем, посудам, усялякiм прыладдзем i рыштункам. Лiзавета скрылася ў першы двор i агародамi i садамi выйшла на доўгую сцежку праз поплаў да тарфянога балота i ўзгорыстага поля. Яна ўжо мiнула i тую вёску, у якой начавала, i палявою дарогаю iшла туды, дзе праходзiў вялiкi шлях. Дарога паднялася на крутое ўзвышша. Лiзавета азiрнулася з гэтага высокага месца i з вострай трывогай убачыла, як над пасёлкам, дзе стаяла бацькава хата, выбухнуў высока агонь з дымам i шпарка пачаў распоўзвацца ўшыркi. Лiзавета пайшла далей i праз сотню крокаў азiрнулася. Агонь бушаваў, як навальнiчныя перуны. Тут, на дарозе, пахла ўжо дымам i гарэлым дрэвам i чуўся дзiкi лямант. Проста на Лiзавету з усiх сiл iмчалася сука. Лiзавета пазнала яе не з масцi, а з усяго выгляду. Сука была ўжо без шэрсцi, уся абсмаленая i абсквараная.

|< Пред. 207 208 209 210 211 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]