Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
213 из 228
Перабродскi лагер апусцеў бадай што больш як на палавiну да тых дзён, калi Ракуцькава жонка пачала выгалошваць сваё гора i калi Лукашэвiчава Лiза як бы адчула сябе лепш ад свае крываўкi i сядзела дзень i ноч назямлi каля слупа з позiркам, якi мог скалынуць душу кожнага.
Многа людзей з лагера немцы адправiлi на работу. Ночы былi ўжо доўгiя i халодныя, але днём яшчэ грэла сонца, i пад iм вяў i запыльваўся трыпутнiк i спарыш на сцежцы, па якой уваходзiлi ў лагерную загарадзь. Тая ноч, якую Лiза ўсю праседзела з накiраваным у прастору позiркам, была нешта вельмi халодная. Перад самым рассвiтаннем Лiза прыпала шчакой да слупа. Можа гэта было самаашуканства, але ёй здалося, што так цяплей. Узбуджанне нерваў у яе павялiчвалася. Позiрк стаў вастрэйшы i стаяў на мяжы з адчаем. Яна не заўважала, як зашарэла ноч i неба на ўсходзе пабялела. Не вывелi яе з забыцця i частыя выстралы. Немцы для смеласцi часта тут стралялi. Пасля пачаў гарэць знадворку ад агароджы, у полi, салдацкi барак. Агонь выбухнуў так высока, што тут, на зямлi, стала вiдно, як у сонечны дзень. Лiза ўсё сядзела i раптам убачыла: сюды пабеглi людзi. Па той бок агароджы немец упаў. Яна ўсё глядзела туды i не магла здагадацца. Позiрк яе аставаўся яшчэ ранейшы. Праз разгароджанае месца сюды ўбег Ракуцька з аўтаматам. Твар яго быў чырвоны, i вочы свяцiлiся белым полымем. Перад iм неяк дзiўна, то задам, то бокам бег немец з паднятымi рукамi i нешта лапатаў. Ракуцька не бег, а iмчаўся, неяк калоцячыся, iрвучыся. I раптам яму дарогу загарадзiў Лiзiн позiрк. Ён быццам даўся ў сцяну i на момант застыў аслупянелы. Трэба думаць, што Лiзiн позiрк уразiў яго з найвялiкшай сiлай. Можа, i гэта напэўна так, тут было закранута балючае месца яго душы.
|< Пред. 211 212 213 214 215 След. >|