Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
215 из 228
Ён хадзiў навокал дома. Калi грунуў першы залп з вiнтовак i закрычаў каманду сваiм падначаленым старшы палiцай, Шрэдэр выйшаў за глухую сцяну дома i ўбачыў многа людзей памiж стайнямi i свiрнам. Душа яго заныла, i ён пачаў беспарадна азiрацца. Як i кожны дзень, у Гертруды быў дрэнны настрой. У незашнураваных чаравiках яна хадзiла па пакоi i падлiчвала, праз колькi гадзiн можа прыехаць яе сын. Ёй здалося падазроным, што па малым дворыку перад домам нешта занадта часта прабягаюць людзi. Залп з вiнтовак яе ўстрывожыў не больш як i заўсёды: салдаты i палiцаi тут часта практыкавалiся ў стральбе. Яна зазiрнула ў памежны пакой, дзе павiнна была быць служанка, тутэйшая жанчына, цiхая i працавiтая, якая ўсё тужыла аб сваiм мужу, якi мабiлiзаваўся ў армiю ў першыя днi вайны. Яна збiралася прасаваць i ладзiла ля акна прасавальную дошку. Гертруда сумна на яе глянула i, цераз дзесятае ў пятае трапляючы на пакалечаныя расейскiя словы, папрасiла жанчыну пайсцi даведацца, чаго па двары ходзяць людзi. Жанчына нiчога не зразумела, але выйшла сама, з свайго жадання. Гертруда асталася чакаць адна ў пакоi. Раптам у дзвярах паказалася служанка. На злёгку васпаватым твары яе было штосьцi падобнае да ўсмешкi.
- Партызаны! - крыкнула жанчына, iдучы далей у пакой.
Гертруда закруцiлася па пакоi, не могучы нават падаць голасу. Жанчына хапiла прасавальную дошку i дала ею Гертрудзе ў плечы. Гертруда пабегла ў дзверы, чуючы за сабою рогат жанчыны.
|< Пред. 213 214 215 216 217 След. >|