Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 219 из 228

I тады ён пачуў яе голас, упершыню пасля выгнання з маёнтка. Раз-поразу аблiзваючы сухiя губы, ледзьве адцягваючы голас, яна гаварыла, i гэты слабы голас гучэў яму, як гнеў помслiвага лёсу:

- Ты раскрыў быў сваю душу перад чужаземцамi. У цябе перад iмi нарадзiлiся добрыя пачуццi, i ты не астаўся халодны, а пайшоў на сардэчнасць перад тымi, у каго нават далёкiя продкi не мелi i заваду германства. Гэта лёс Германii за цябе расплачваецца з намi! Гэта ты згубiў мяне! - Яна ледзь не задушылася апошнiмi словамi. Памаўчала i зноў пачала, але павальней i цiшэй: - Я ўмiраю, а з таго, што ты аддаў быў немаведама каму, яны, тыя, шчаслiва пражылi дзесяткi год... Божая рука ў нашай гiбелi...

Апошнiя яе словы ён ужо ледзьве разабраў i з жахам усхапiўся. Яна маўчала i адно бесперастанна варушыла губамi i з кожным момантам павальней. Акамянелы, аслупянелы, анямелы, ён стаяў над ею, аж пакуль думка, што яна ўжо мёртвая, не з'явiлася ў яго. Гэтая думка не страсянула яго, так многа ён перажыў ужо. Ён нагнуўся i дакрануўся яе твару. Гертруда ўжо сканала. Ён распусцiў парасон i паставiў яго над яе тварам. Але тут ён падумаў, што парасон здалёку могуць заўважыць i згарнуў парасон. I зноў (сапраўды цi галюцынацыя?) вiнтовачны стрэл здалёку. Ён падняў галаву. Пачыналася новая квадра яго пошукаў ратунку: без Гертруды. Ён пачаў азiрацца, а пасля цвёрдая думка, што сляза мёртвага не паднiме, выразна пачала авалодваць iм. Ён выцягнуў з-пад Гертруды свой пiнжак, адзеўся ў яго, паглядзеў на Гертрудзiны ногi i неўзабаве рушыў па той самай дарозе.

|< Пред. 217 218 219 220 221 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]