Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 27 из 228

Нарэшце твар яе стаў такi, як бы яна прыгатавалася сказаць: "Дзякуй табе, Божа!" У самым высокiм месцы пад страхою вiсеў як бы забыты кавалачак сухой каўбасы. Сукаватым прутам яна яго адарвала ад вешала i неўзабаве прымчалася з iм у пуню.

- Слухай, годзе ўжо ляскаць цэпам. Ужо змяркаецца. Ведаеш што? Бачыш? Гэта ж я зусiм была забыла, што кавалак каўбасы астаўся. На з'еш.

- А ты сама?

- Ты намалацiўся.

- Не буду есцi.

- Ну дык я табе на вячэру схаваю.

I пайшла. А яму - хоць ты плач. Яму так захацелася гэтай каўбасы! Ён жа так даўно не еў нiчога такога! Ён аж выглянуў з пунi на двор: а можа, яна гэта паджартавала i стаiць дзе за вуглом з каўбасою! Але дзе там жартаваць! Ёй было не да гэтага. Яна ўжо выходзiла з двара на вулiцу, каб спаткаць i вылучыць з чарады сваю карову. Ён увайшоў у хату. Плечы i рукi яго такi здорава нылi ад цэпа. Ён сеў на лаву i ўбачыў, што на стале ляжыць тая каўбаса. Зiрнуўшы ў акно, цi не вiдно дзе поблiзу яе, ён пакруцiў каўбасу ў руках, адарваў драбок i паклаў у рот. Што ж гэта ён робiць? Яна заўважыць, i брыдка будзе перад ёю. Збянтэжана азiраючыся, ён раптам убачыў на стале тое нямецкае золата. "Каб ён быў згарэў! Намучыўся я з гэтым немцам! I бацьку якраз хаваў... "

Цяжкi боль здушыў яму грудзi. Ён выйшаў на двор. Пачынаўся дробны дождж, мусiць, на ўсю ноч. Ён пайшоў класцi нанач коням апошняе сена. Волечка ўвагнала ў двор карову i пайшла ў хату па дайнiцу. Каўбаса ляжала на стале. Волечка адламала драбок ад каўбасы i паклала ў рот.

|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]