Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 32 из 228

Волечка саскочыла з воза i стала над сваiм палеткам. Густа i роўна стаяла над прымерзлай зямлёй рунь. Кастусь аж падкiнуў каню сена, каб Волечка не спяшалася i як трэба ўгледзелася ў яго работу. У яго быў такi выгляд, як бы гэта ён сам выдумаў на свеце, што раней сеюць, а пасля пасеянае ўзыходзiць. Волечка змерзла стоячы. Раней у iх былi думкi задаволення аб тым, што двор завален дрывамi, пасля некалькi дзён думалася аб добра пасеяным жыце. А пасля надышла чарга той сухой хвоi. Так i праходзiлi ў iх днi. Ноч, калi трэба было ехаць спiлоўваць хвою, выбрала яна. Ён сумысля маўчаў. Ён такi пабойваўся гэтай, выдуманай iм самiм, справы. Хаця каб не здарылася якой-небудзь злой прыгоды! Якой радасцю ўстрапянулася яго сэрца, калi з самага вечара яна сказала яму: - Узняўся вецер, у лесе будзе шумець i трашчаць. Пiлу цяжэй чуць будзе. Цi не паехаць сёння?

Не кажучы больш адзiн аднаму нi слова, яны, адзетыя, пасядзелi ўпоцемку, паслухалi, як гудзе на дварэ вецер, паглядзелi, як стаiць сярпок месяца, i выехалi з двара. У вышынi лесу гуло i трашчала, быццам над лесам цяглося што гулкае i неспакойнае. Ён адразу знайшоў патрэбнае дрэва. Яшчэ тады, удзень, ён вымеркаваў, у якi бок яно павiнна ўпасцi. I цяпер ён вобмацкам прыставiў пiлу. "Няхай сабе звiнiць, - думаў ён, - абы хутчэй". Але яна не вытрымала. Яна скiнула з сябе кажушок, i ён зразумеў яе трывогу. I ў яго душа ныла. Скiнуў ён i з сябе свiту.

|< Пред. 30 31 32 33 34 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]