Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
34 из 228
Гэта была небывалая нiколi раней рыса ў яе, i ён жахнуўся:
- Волечка, што з табою. Табе што-небудзь балiць?
- Нiчога, толькi ў грудзях.
- А больш?
- Больш не, толькi галава.
- А больш нiчога не балiць?
- Нiчога, толькi ў горле.
- Ну а яшчэ дзе балiць?
- Анi нiдзе.
- Дык ведаеш што? Ты ляжы сабе, а я цябе зараз гарачым напаю i памчуся па таго самага фельчара. Ён практык. Той немец вось якi хворы быў, а ён яго, як бачыш, падняў. А ты не бойся, хутка ўстанеш.
- А я не баюся. - Бледная ўсмешка прайшла па яе губах. Ён лепш акрыў яе i пайшоў у рух. Перш за ўсё ён падпалiў у печы i зрабiў гарачае ёй выпiць. Пасля, надаваўшы ёй сотню наказаў - ляжаць i не ўставаць, грэцца i чакаць яго з фельчарам, ён зазiрнуў ёй у твар i жахнуўся. Няўжо яна так адразу заснула?! Абыякавая да ўсяго, яна зноў цяжка дыхала, твар яе яшчэ больш гарэў, i вочы заплюшчылiся.
- Я буду ляжаць i чакаць, - ледзьве вымавiла яна, i ён, увесь уздрыгануўшыся, выскачыў на двор, дрыжачымi рукамi ледзьве патрапляў перавязваць i перакрыжоўваць вяроўкi, вымошчваючы сядзенне ў возе, запрог свайго каня, свiснуў пугаю i рынуўся ў дарогу. Цяпер конь яго ўжо не быў той здарожанай, хоць i маладой, худзiзнай. Гэта быў ужо выгладжаны бягун, i iмчаўся ён на злом шыi, аднак жа яшчэ ўсё чуючы над вушыма свiст пугi.
|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|