Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 39 из 228

Можаяна спала? Тым часам фельчар, вясёлы, рухавы i схiльны да гаварлiвасцi, увайшаў у хату i паведамiў, што ўжо як мае быць выбiлася на пагоду i што ён старгаваў у Трыбуховiча япрука. Ён усё гаварыў i гаварыў:

- Хутка пад'едзе Трыбуховiч, i я паеду. Добра, што ясна робiцца. Вы ж тут праўцеся i сцеражэцеся... А, дай Божа памяць! Цi схавалi ж вы хаця добра тыя гадзiннiкi i пярсцёнкi, што той немец вам пакiнуў? Бо гэта, бачыце, чаму я пытаю? Ведайце, бо можа вы i не ведаеце, што ён вам пакiнуў, гэты немец. Гэта чыстае золата. Вы за гэтае золата можаце фальварак купiць! Вось што, калi хочаце ведаць! Вы цяпер багатыя! Чуеце? Вы багатыя! На ўсе Сумлiчы няма нiкога такога багатага, як вы цяпер! А дзе вы схавалi гэтае сваё багацце?

- У шуфлядзе ў стале.

Фельчар аж зiрнуў на печ, дзе абзываўся i слухаў яго Кастусь Лукашэвiч, малады чалавек, якi не ведаў i апошнiя часы не думаў, куды iдзе яго дарога i ў якi бок горнецца яго жыццё. Кожнае фельчарава слова ён глытаў, як высмаглы воду.

- Як, у шуфлядзе? (Фельчар выцягнуў шуфляду ў стале.) Тут, побач iржавага вiдэльца, пагнутых нажнiц, згрызенага мышамi клубка нiтак, сярод паленых цвiкоў, нейкiх старасвецкiх нажоў i ануч з паўтыканымi голкамi, сярод усёй гэтай непатрэбшчыны, вы хаваеце свой спосаб каб жыць? О, залаты ланцужок ад гадзiннiка ўблытаўся ў iржавы вiдэлец! (Фельчар быў занадта гаварлiвы, вiдаць, i ў Трыбуховiча ён лячыўся ад холаду.) Дык слухайце! Гэта не толькi простае багацце.

|< Пред. 37 38 39 40 41 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]