Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 42 из 228

Ну, на дварэ весялей робiцца, сонца бляша як мае быць... А тым часам салдат, як бачыш, сканваiраваў гэтага немца куды трэба i назад варочаўся адзiн, таксама куды яму трэба. Дык вось гэты салдат то пешкам iшоў, то ехаў, як траплялася. У нашым мястэчку ён нейкага сабе спадарожнага грузавiка чакаў i, успомнiўшы, да мяне начаваць прыйшоў. Вечарам мы з iм сабе слова за слова, а ён мне расказвае пра таго немца. Божа мой, кажа ён, не пазнаць стала немца. Як толькi, кажа, выйшлi за Сумлiчы, дык той немец адразу пачаў высвiстваць, выспеўваць, ганяць пры дарозе птушак, вiтацца з кожным, хто па дарозе праязджае, гэтакi ў яго шчаслiвы час настаў. Вы чуеце? У яго радасць жыцця стаптала пад ногi смутак смерцi. I вось на першай папасцы, выпрасiўшы ў салдата колькi лiсткоў паперы з запiсной кнiжачкi i алавiчок, дробна i густа нешта ўсё пiсаў i пiсаў, а пасля запячатаў у канверт i даў салдату, каб той на першай пошце, цi дзе iх здаюць такiя пiсьмы, адправiў. Эй, ты там, за комiнам, ты думаеш, я вытрымаў, каб не прачытаць i гэтае пiсьмо, якое яшчэ ляжала ў салдата ў кiшэнi? Пакуль салдат спаў да ранiцы, я i гэтае перагнаў на нашу мову. Слухайце: "Густаў, сынок мой, Анна, Берта! Шчасце i радасць, я жывы! Я iду дарогаю, i нада мной свецiць сонца. Усе людзi на зямлi добрыя i мiлыя. Каб вы толькi ведалi, як аба мне дбалi i пра мяне клапацiлiся тыя чужыя людзi, у хаце якiх я ляжаў! З'явiўся нейкi стары доктар i лячыў мяне, дай Божа яму здароўя. А нейкая дзяўчынка! Сама малая, а глядзела мяне, як родная.

|< Пред. 40 41 42 43 44 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]