Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 44 из 228

А вось калi душа яго на момант зварухнулася на справядлiвую ўдзячнасць, дык ён адумаўся, што не паставiў пры душы таго пiсара, якi б падлiчыў i запiсаў, цi не залiшне ён перадаў да чалавека ўдзячнасцi, не гаворачы ўжо аб простым, бескарысным пачуццi. О, я немцаў ведаю. Яшчэ калi быў малады, служыў пры вялiкiм доктары, i ён мяне браў з сабою ў Германiю, калi ездзiў паказваць свой спосаб, як рак вырэзваць... Ну, ты там, за комiнам! Калi толькi адагрэешся добра, то злезеш i дасi ёй паесцi, i пабольш каб яна пiла, цёплага i гарачага. Бывайце i праўцеся, галубчыкi мае, унь Трыбуховiч пад'ехаў, дзякуй Богу, што на пагоду выбiлася!

I ён пайшоў з хаты. Праз колькi хвiлiн ён знадворку прыклаў твар да шыбы i гукнуў:

- А калi ёй праз дзён два-тры не будзе рабiцца лепш, дык падскоч зноў да мяне, я прыеду банькi паставiць.

I пасля гэтага колы загрукацелi па вулiцы. У хаце стала зусiм цiха. Кастусь быў рад, што гаваруна ўжо не было ў хаце, аднак жа штосьцi нядобрае, цi як бы трывожнае павiсла над iм. Яму рупела, што i конь на двары склее на холадзе, i што золата, знятае немцам з графа Палiводскага, ляжыць недзе тут у шуфлядзе, i што яму трэба яшчэ чакаць нейкага поту, i што яму не можна адразу ж устаць i пачаць гаспадарыць. Але самае большае - тыя гадзiннiкi i пярсцёнкi як бы душылi яго. Чамусьцi яны пасля фельчаравай гаворкi сталi яму страшнымi i агiднымi, што да iх дакранацца нядобра было. Так ён ляжаў, ляжаў, чакаў поту, але яму не было ўжо холадна. Ён не вытрымаў, збрыкнуў з сябе нагамi кажух i паволi сышоў з печы. У галаве злёгку кружылася, але цi мала што калi здараецца - ён прайшоў па хаце, пераабуўся, абмацаў на сабе рубашку - ужо яна была зусiм сухая.

|< Пред. 42 43 44 45 46 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]