Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 43 из 228

Яна адпойвала мяне малаком, а назаўтра нешта такое смачнае зварыла, чаго мне нiколi датуль есцi не даводзiлася. Гэта ўжо не чужыя мне людзi, яны выратавалi мяне, i, калi я ўстаў на ногi i ўбачыў, што жыву i ўжо здаровы, я мог бы на каленях паўзцi перад iмi ўсiмi i на развiтанне я не вытрымаў i... Густаў, маё сэрца балiць аб табе, што ты астанешся арандатарам... Я аддаў той дзяўчынцы тое, што было тваё. Бог дасць, я вярнуся дадому i буду доўга-доўга расказваць табе пра гэта. Але ўсё яшчэ можа быць, можа я здолею зноў здабыць тут табе тваё, любы мой Густаў. Выбачай мяне, але я не хачу гэтымi цяжкiмi думкамi душыць сваю светлую радасць аб тым, што мне добра цяпер i што чужыя людзi мяне вярнулi да жыцця. Калi ты падрасцеш, ты можа i асудзiш мяне, што ты не маеш маёнтка, але само жыццё i ўсё, што будзе з намi далей, згладзiць усё i перада мной можа зноў паставiць магчымасць здабыць табе тое, чаго ты варт, мой сын. Што ж, гэта адзiны раз у жыццi ў мяне так iрванулася душа i павяла мяне на гэты ўчынак... "

- Вы чуеце, як яго ўжо точыць чарвяк, што ён так iрвануўся душой? От бо нямецкая душа! Нiякiх там парываў, а ўсё павiнна быць вылiчана: колькi аршын радасцi, колькi ўдзячнасцi, колькi сяброўства i колькi дабра другому, каб не перадаць лiшне. А можа ён яшчэ i з жывога гэтага Палiводскага здымаў, якое там к чорту знiмаў! Здзiраў тое золата! Дык тады пiсара пры iм не трэба было, каб запiсваць, колькi немец скур з чалавека здзярэ.

|< Пред. 41 42 43 44 45 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]