Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 49 из 228

I толькi цяпер ён падумаў аб сваёй вiне перад Волькай: "Я ж задарма аддаў каня". Пакуль развiднела, ён, не заходзячы ў хату, выкацiў з пунi два бервеньчукi з той сухой хвоi i стаў часаць. "Пакуль зiма не ўмарозiла зямлю, я яшчэ пастаўлю шулы на браму". I душа яго ачысцiлася ад прыкрасцi. Раптам у пунi заспяваў певень. I гэта як бы хто сказаў яму радасную навiну. Ён пакiнуў часаць бервяно i стаў над iм. Цадзiўся дзень позняй восенi. У хатнiх вокнах засвяцiўся агонь. "Волечка ўстае. А можа пайсцi ў хату?" Волька выйшла на ганак i ўбачыла яго над бервяном. I загаласiла:

- А братачка, чаму ж ты надумаўся ўночы бярвенне часаць? Ну як жа табе ўчора там паводзiлася?

- Ну, каня прадаў, пеўня купiў... спявае, лiха яму, як на скрыпцы грае... А над лесам, учора падвечар, вельмi хмара ссiнела. Мусiць, неўзабаве ляжа сапраўдны снег.

Снег, вецер, галасны певень, пах сена з пунi, крык зiмовай птушкi, счарнелы ад прымаразкаў лiсток з саду на ветры, ясны захад сонца, пах свежага хлеба ў хаце, вымалачаны колас, узняты ветрам на бязлiсты куст бэзу, зорнасць марознай ночы, бесперапынная плынь часу - дзень за днём, дзень за днём, - i пайшло яно, з вялiкай радасцю аб тым малым, што толькi i патрэбна чалавеку. Нi зайздрасць i нi сквапнасць, нi злое нездаваленне, нi прыкрая паняверка, што ўсё мала i трэба больш, нi горач, што нехта вышэйшы за цябе ростам... Тут не бытавала пустое iмкненне немаведама куды.

|< Пред. 47 48 49 50 51 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]