Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 50 из 228

Колер i пах свежага абчэсанага хваёвага бервеньчука гаварыў душы больш за тое золата ў куфарным прыскрынку, страчанае невядомым i таемным графам Палiводскiм i набытае, i таксама страчанае Густавам Шрэдэрам.

Дзень за днём i месяц за месяцам. Зiма за восенню. Нарэшце буйная кропля вады ўпала марозлiвым i сонечным днём са страхi. Неба было такое ж сiняе, як i высокае. Але пад iм яшчэ на ўсе палявыя прасторы ляжалi вышэйшыя за рост чалавека пласты перамерзлага снегу. I да вясны i да лета яшчэ далёка было. А яшчэ далей да зорнага мiгцення на вераснёвым небе. Тады будзе год, як ён, гэты цiхманы Кастусь Лукашэвiч, асталяваўся тут, у Сумлiчах. Але сонца iшло ўжо высока, i здавалася, што вось неўзабаве над блiскучай разлегласцю снягоў цвыркне першы жаўранак. Начамi свяцiў месяц, поўны i даўгавечны. У такiя ночы, кажуць, ведзьма, натанцаваўшыся з вечара да поту, ратуецца ад гарачынi тым, што кладзецца спаць на голым таку, а пад дзень мерзне i накрываецца бараной. Колькi разоў Кастусь гаварыў на досвiтку Вольцы, каб яна iшла на ток грэцца пад барану, ведзьме пад бок! I колькi разоў яна называла яго за гэта ведзьмаком! Гэта не былi жарты сталых людзей, бо вельмi многа тут было дзiцячай наiўнасцi. Але i дзiцячага тут было мала. Мала было i сталага. Для iх яшчэ не прыйшоў час знайсцi сваю сталасць у iхняй блiзасцi адзiн да аднаго. У той меры, у якой iшоў час, ён рабiўся больш маўклiвы, чым гаваркi. Яна ж любiла, калi ён жартаваў, i рагатала яшчэ загадзя. Можна было падумаць, што гэта фармуецца натура вясёлая i нават легкадумная. Аднак жа ён бачыў, што нешта як бы ляжыць у яе на душы i што ў вачах яе вялiкая задума.

|< Пред. 48 49 50 51 52 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]