Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 52 из 228

Ён браў у пунi на плечы цэлы мех збожжа i сумысля праносiў перадвокнамi хаты, каб Волечка бачыла, што ён за чалавек. Тая ж Волечка быццам бы старалася патрапляць яму ў тон: ён не любiў, калi яна бывала нудная:

- Ты зноў расскоглiлася? Баба дурная! Бацька пiсем не шле, а возьме i сам калi-небудзь з'явiцца ў хаце. Лепш бы пайшла паглядзець карову, можа яна цялiцца скора будзе.

- А хiба я магу пазнаць, калi яна там будзе цялiцца?!

- Дык навучыся пазнаваць, калi хочаш быць добрай гаспадыняй!

А хiба яна хацела цi не хацела быць гаспадыняй? Яна жыла так як жылося. Так жа было i з iм. Яны абое належалi да таго пакалення, якое не ведала сапраўднага маленства. Але затое перад iмi стаяла ўжо iхняя маладосць. А каб хто iм сказаў, што другое пасля iх пакаленне (iх дзецi) ужо i маладосцi мець не будуць, што iх маладосць з'есць чужы прышэлец? Хiба была б у iх вера ў гэта? Яны ж так моцна якраз цяпер пачыналi адчуваць блiзасць усемагутнай маладосцi!

Прыйшла i прайшла вясна. Кастусь узараў усё i пасеяў. Грошы за таго Вольчынага каня ляжалi ў прыскрынку, разам з тым золатам. Прыйшло лета. Удваiх з Волькаю яны жалi дзень пры днi. Ужо аднекуль з лесу цi з саду на ржышча пад свежы сноп заляцеў жоўты лiсток. Першая яна заўважыла яго:

- Глядзi, глядзi, восень! - I ўздыхнула. Ён адагнуўся ад жнiва i сказаў:

- Калi я сюды прыехаў - восень была пазнейшая.

Каб хто бачыў, як яны паглядзелi адно аднаму ў вочы! "Добра, што прыйшла восень. А яшчэ лепш, што ўсё мае свой час".

|< Пред. 50 51 52 53 54 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]