Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 54 из 228

Ужо яму здавалася, што нiколi i не было такога часу, што ён жыў дзе-небудзь iнакш. Поле добра радзiла. Нават ужо i клянок, пасаджаны iм дзеля забаўкi на Нявадавым двары ў першы год прыезду сюды, рос i ўкараняўся. Прыйшло юнацтва i сталасць натуры. Волечка была ўжо мажная i павальнейшая ў рухах. I калi ён называў яе не "Волька", а "Волечка", яна чырванела i бянтэжылася. Тым жа летам гэтая саромлiвасць памiж iмi дайшла да найвышэйшага свайго пункта. Цi не сам лёс прывёў яго сюды, каб ён дзеля яе i клён каля бацькаўскай хаты пасадзiў, i поле ратаваў ад дзiкай травы, i падтрымаў яе ў тым яе адзiнокiм сiроцтве, i сам пачаў тут станавiцца на ногi? Нашто ж было iм дзе-небудзь iнакш шукаць тае невядомасцi замест ужо знойдзенага шчасця? Канчалася лета. I хоць далёка яшчэ было да верасня месяца, але зорная ноч была падобна на тую, калi ён тады прыехаў сюды. Абое яны стаялi моўчкi каля свае хаты i як бы слухалi цiшыню. Калi яго рука злавiла яе плячо, яна хiстанулася да яго, як бы цвёрда ведаючы, што вызначанага не пераступiш i што ёй не можна быць далёка ад яго. I абодвум iм жыццё стала вялiкiм шчасцем.

II

Зiма ў тысяча дзевяцьсот дваццатым годзе пачыналася вельмi рана. Ужо ў пачатку лiстапада станавiўся сухi холад, а пад сярэдзiну таго ж месяца нападаў змёрзлы i сцёрты ветрам на муку снег. Сухiя вятры дзьмулi да канца лiстапада. Скрозь у полi снег пазганяла ў лагчыны i прыдарожныя рыштокi.

|< Пред. 52 53 54 55 56 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]