Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
56 из 228
А ўрэшце - за факты не паручуся, чаго не ведаю, таго не скажу. Такiя словы як "шпiён", "дыверсант", "кантрабандыст" тады яшчэ ў гэтай мясцовасцi не ўбiлiся ў вушы народа. Што ж наогул да эўрапейскiх народаў, то гарадскiя малатабойцы i сталявары, механiкi i слесары, шаўцы i пекары, i сельскiя земляробы ў той час або з радасцю варочалiся дадому, або яшчэ марылi аб гэтым. У нашы днi спрабавала забытаваць пропаведзь, што кожны народ любiць вайну. Горкая практыка паказала, што ваяўнiчае геройства народа нараджаецца i выпрацоўваецца не ад замiлаванасцi да рэк крывi на полi вайны, а ад неабходнасцi сцерцi з твару зямлi такую погань, якая ў нашы днi ў вобразе Гiтлера заявiла, што нармальны стан мужчыны вечна быць у вайне. Гэтая пропаведзь спазнiлася на мiльёны год. Што ж да скопiшча тых валасатых нашых продкаў, якiя яшчэ мелi пляскаты лоб i вечна ваявалi адзiн з адным, каб адзiн аднаго есцi нават без перцу i солi, то нават далучыўшы да iх усё гiтлераўскае войска, наўрад цi льга назваць усё гэтае зборышча народам. Гэтая развага мела б у тыя часы да Кукавiцкай карчмы тое дачыненне, што ў ёй тады часта падначоўвалi людзi, ваяўнiчы дух якiх абмяжоўваўся радасцю аб тым, што скончылася вялiкая вайна, якая займала паўсвету, паканчалiся меншыя войны, а ў гэтых вайна з Польшчай, а на адной шостай часцiне зямлi прагучэла на ўвесь свет "Мiр народам".
|< Пред. 54 55 56 57 58 След. >|