Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 57 из 228

Можа нарэшце хоць спакойна дыхаць льга стане! Хтосьцi, начуючы ў Кукавiцкай карчме, напiсаў у ёй на сцяне, як бы на ўспамiн тутэйшым людзям, сваё прозвiшча i слова радасцi, што варочаецца ў родны кут да блiзкiх i родных. З гэтага прыкладу пайшлi i больш тут пiсаць на карчомных сценах. За шэсць год вайны i за дзве акупацыi на гэтай бiтай дарозе перавярнулася бездань людзей. А кажуць жа, што кожны чалавек - гэта цэлы свет. Як толькi маглi ўмясцiць на сабе гэтулькi надпiсаў сцены гэтай старой будынiны! Апошнiмi днямi лiстапада месяца тысяча дзевяцьсот дваццатага года, калi сухi скавыш ламаў на гасцiнцы бярозавае голле, змятаў з поля апошнi снег i скавытаў у комiне Кукавiцкай карчмы, перад самым вечарам нейкi падарожны з такiм змучаным тварам, што на iм ужо страцiлася пячаць чалавечага воблiку, роўнай хадой iшоў гасцiнцам з захаду на ўсход. У тыя хвiлiны, калi сонца вiсела над самым лесам, ужо гатовае спусцiцца за яго, чалавек падышоў да самай карчмы i абышоў яе навокал. Уваход у карчму i ўезд у стадолу былi проста з гасцiнца. За задняй карчомнай сцяной было выгараджана жэрдкамi месца, падобнае i на двор, i на агарод. Чалавек успёрся локцямi на гэтую агароджу i так стаяў у задуме. Рыжая карова траслася з холаду i тыцкалася пысай у мерзлыя грады, дзе яшчэ аставалiся рэшткi скарэжанага на марозе капуснiку i бурачнiку. Карова шукала яды. Чалавек доўга глядзеў на яе i ўсё стаяў. Магло здавацца, што яму вельмi соладка стаяць на холадзе. Яно i можа быць, бо кожны яго рух сведчыў, што ён быў такi змучаны, што яму соладка было стаяць у нерухомасцi.

|< Пред. 55 56 57 58 59 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]