Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 58 из 228

Можа чалавек крыху адпачыў стоячы, бо праз нейкi час вочы яго як бы ажывiлiся, i, як бы развясельваючы сам сябе, ён сказаў:

- Усё на тым самым месцы, i карова тая самая. Дай жа Божа, каб i дома ўсё было ў шчасцi i радасцi. Ах, Божа мой, Божа, колькi было бадзяння i пакуты. Жартачкi - цэлыя гады! - Ён уздрыгануўся, адарваўся ад плота i рушыў у карчму праз чорны, цi заднi, ход з агарода. Здавалася, што ў гэтым чалавеку няма i кроплi крывi. Твар худы i выцягнуты нос. Здавалася, што скура на твары хутка стане празрыстая, як шкло, i праз яе льга будзе ўбачыць чалавека ў сярэдзiне. Кароткае шчацiнне выстрыжанай барады тырчэла ва ўсе бакi, а адзежа - адкуль толькi ён мог i назбiраць яе?! На нагах падшытыя кавалкамi скурата лапцi. Нагавiцы нямецкiя, салдацкiя i вылатаныя дзесяткамi рознакаляровых кавалачкаў. Кароткая вопратка, можа нават i на ваце, цывiльная, з плеч простага чалавека, якога-небудзь рабочага або панскага парабка, мiжнацыянальнага i разам - няпэўнага выгляду, падпяразаная вяроўкай. А шапка - рэшткi польскай канфедэраткi: без казырка, з адарванымi рагамi i залатанымi дзiрамi на месцы iх. Пад гэтым падабенствам галаўнога ўбрання на галаву была закручана i закрывала вушы нi то хустка, нi то ручнiк, брудны i дзiравы. Усё гэта тырчэла гузамi i камякамi на чалавечай галаве.

Гэты чалавек увайшоў у карчомную кухеньку, дзе ў адзiноце сядзеў за сталом, у адных споднiках i чорнай камiзэльцы, стары карчмар, падобны да Майсея. Ён браў з талеркi вывараныя косцi i абсмоктваў iх. Чалавек згроб з галавы канфедэратку з дзiравым ручнiком, пацёр вушы i прывiтаўся з карчмаром:

- Здароў, Шымха! Жывеш? Можа i пазнаеш мяне. Не пазнаеш? З Сумлiч.

|< Пред. 56 57 58 59 60 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]