Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
61 из 228
Нiчога гэты надпiс Нявадавай душы не сказаў, i на твары яго нiчога жывога не адлюстравалася. Трагедыя нейкага невядомага Палiводскага, якi не мог знайсцi дзвярэй у сваю будучыню, была вельмi далёкая ад розуму i сэрца гэтага чалавека, якi праз каторы ўжо год сам таiў у сабе ўласную трагедыю i цяпер, варочаючыся да свае Волечкi, баяўся, што знойдзе там можа нават сляды цяжкай драмы. Як бы там нi было, ён холадна прачытаў яшчэ некалькi надпiсаў i паглыбiўся зноў у маўклiвае i дрымотнае чаканне. Тым часам стары гаспадар карчмы ў задуме пачаў пагойдвацца на лаве ўбакi i замармытаў сабе пад нос нейкую песеньку цi малiтву i глянуў на Няваду:
- Цяпер, кажуць, Сумлiчы разбудоўвацца пачалi панскiмi лясамi. О, колькi такiх, як гэты Палiводскi, за гэтыя часы бралася гасцiнцам на Нясвiж праз маю карчму, ратуючыся ад рэвалюцыi!
- А што гэта за Палiводскi такi?
- Я не вiнават, што ты не чуў пра яго. Я табе скажу, ты чалавек запечны, ты цiха жыў век у Сумлiчах, пакуль на вайну не пайшоў. Я хоць таксама жыў запечнiкам, але яшчэ мой дзед, пакуль не прыехаў сюды, расказваў, бывала, мне малому пра паноў i князёў, i графоў. Яны нават давалi яму ў сховань грошы, ён быў павяроным у iх. Дык i графа Палiводскага ўспамiнаў. Той быў дзед гэтага, што тут на сцяне пiсаў. Той дзед дастаў сабе тытул графа, бо мець гэтулькi маёнткаў i быць без тытула - гэта не работа.
|< Пред. 59 60 61 62 63 След. >|