Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
62 из 228
А маёнткi яго былi - i за Воршай, у бок Дуброўны, i ў Вiцебскiм краi, i на Смаленшчыне, i каля Мiра, пад Карэлiчы, але гэты Мiрскi маёнтак ужо гэты, што пiсаў тут на сцяне, унук таго дзеда, прагуляў у карты, спадзеючыся на ўсе астатнiя маёнткi, з якiх ён браў чысты прыбытак, а сам нiколi там не быў. Сам ён вельмi малады, тонкi, высокi i афiцэр яшчэ царскай армii, а цяпер афiцэр польскай армii. Яму не пашанцавала. Рэвалюцыя пайшла яму на згубу i вайна таксама. Бо некаторыя, такога калена як ён, на вайне нажылiся. З нажыткам у кiшэнi яны мiнулi маю карчму, з усходу на захад i па той бок мае прызбы сталi смелыя ад рэвалюцыi. А гэты павiнен, каб жыць, служыць палякам, як той казаў, не для Езуса, а для хлеба куса. Якi ён там быў ваяка на нямецкай вайне - хто яго ведае, мусiць не сказаць, каб вельмi, бо на вайне трэба навучыцца спаць у балоце, а ён вазiў з сабою пяць лёкаяў, пераадзетых за дзеншчыкоў. А шосты дзяншчык быў казённы. Хто ведае, дзе былi тыя шэсць дзеншчыкоў, калi на вайне куля ўрэзалася яму ў рэбры. Ён звалiўся з каня, свайго ўласнага, за якога адзiн з блiзкiх да цара генералаў даваў яму пяць паўсотняў звыш дваццацi пяцi тысяч... Хэ-хэ, да дваццацi пяцi тысяч прыткнулi пяць паўсотняў i за iх таргавалiся, як мы за паўрубля. I граф, i царскi генерал, а з таго ж цеста... Конь паiмчаўся немаведама куды, а Палiводскi сыходзiў крывёй, лежачы ў вадзе i гразi, скрыты ад людскога вока асакой i аерам. Каля яго i расейцы хадзiлi, i немцы хадзiлi, i нiхто яго не ўбачыў. Тым часам ён ачомаўся ўночы i сеў. Ён быў рад, што ўсюды цiха. Абсмактаў свае мокрыя пальцы i памацнеў. Да дня ён выпаўз на палявую дарогу i сеў, а пасля лёг чакаць збавення. К канцу дня нейкi чалавек у лапцях i з мяшком за плячыма ўзышоў з поля на дарогу.
|< Пред. 60 61 62 63 64 След. >|