Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 63 из 228

Гэты абарванец з цвёрдымi, як косцi, мазалямi на руках i даў ямузбавенне. Што ж, граф Палiводскi, якi праз усё сваё жыццё ўмеў толькi крычаць на людзей, пачаў енчыць i прасiць гэтага чалавека:

- Галубчык ты мой, вазьмi мяне да сябе, знайдзi доктара, памажы мне дайсцi да здароўя, век будзеш панаваць. Я табе дам золата многа з дарагiмi каменнямi i нават знiму з шыi залаты з каменнямi фамiльны крыж i аддам табе, i апiшу адзiн з сваiх маёнткаў, я - граф Палiводскi.

Чалавек паклаў на зямлю боты з нямецкiх, мусiць мёртвых, ног. Боты разам з пустым мяшком былi ў яго за плячыма. Ён сказаў:

- Якi ты к чорту граф, калi ты ў крывi i няшчасны. I князь, i цар, i мiнiстар, кожны той, хто камандуе людзьмi, хто мае права ў руках, каб саджаць iх у турмы i там рабiць з iмi што сам захоча, кожны, хто стаiць над людзьмi, толькi датуль граф, пакуль у яго з парэбрын кроў не iдзе. Ну, давай плечы, апiрайся на мяне, хадзем. Тут недалёка. Гэта я, каб ты ведаў, хадзiў туды пад рэчку. Босы хаджу, а там немцы ў ботах ляжаць, зараз гнiць пачнуць. На чорта, думаю сабе, мёртваму боты, калi жывы босы ходзiць... Стой, адпачнi, перадыхнi. Унь пры ляску хата.

Босы абарванец давалок Палiводскага да свае трухлявай хацiны i паклаў на паправу. I лекара дастаў, не за грошы, а за добрае сэрца. Яшчэ толькi лёгшы на пасцель, Палiводскi пачаў абмацвацца i заныў душой: пакуль ён ляжаў ледзьве жывы ў балоце, нехта абчысцiў яго пазухi i кiшэнi так старанна, што ўжо не было чым аддзячыць абарванаму збавiцелю. Тым часам пайшлi тыднi i месяцы.

|< Пред. 61 62 63 64 65 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]