Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
64 из 228
Больш за год Палiводскi то лежачы, то седзячы, то спацыруючы па лесе пражыў у свайго збавiцеля, якi дзялiў з iм напалам усё, што сам меў. Палiводскi зноў стаў здаровы i спрытны, як i быў раней. Страшная думка тачыла яго: ужо ў яго не было больш золата з каменнямi. Хоць з рэбраў кроў ужо i не iшла, але i графам ён ужо не быў. Бо ўжо адбылася рэвалюцыя i маёнткi ўжо былi не яго. Ён стаў зусiм голы. Згалеў адразу. Яму ўжо не было дзе дзецца, i ён сядзеў у свайго абарванца-збавiцеля. Праўда, абарванец абуў ужо добрыя боты i вопратку, узяў панскай зямлi i з панскага лесу паставiў сабе хату i стаў повен свайго шчасця. Палiводскi i рабiць нiчога не ўмеў. Змалку i да гэтага часу ён мог толькi гатовае праядаць. Аж душа яго рвалася на кавалкi. Тым часам збавiцель раз i кажа яму:
- Таварыш, прывучайся да якой-небудзь работы. Бяры дзе тут кавалак зямлi i жывi шчаслiва. - Палiводскi як пачуў гэтае слова, дык адразу падумаў пра тое, што на захад ад той мясцовасцi, дзе жыў той яго збавiцель, збiраецца польскае войска: ён чуў пра гэта.
- Хам! - закрычаў ён на свайго збавiцеля. - Перад кiм ты стаiш! Шапку знiмi!
- Я цябе выратаваў, я даў табе жыццё, - адказаў чалавек. - Не за золата i маёнткi, якiя ты мне абяцаў, а ад таго, што я мог зрабiць табе дабро. Я думаў, што ты ў душы будзеш удзячан мне, ажно ж ты горнешся да таго, каб мець толькi маёнткi, а не душу.
|< Пред. 62 63 64 65 66 След. >|