Сябра пазнаецца ы бядзе (на белорусском языке) :: Моэм Сомерсет
Страница:
1 из 7
---------------------------------------------
Моэм Сомерсет
Сябра пазнаецца ў бядзе (на белорусском языке)
Сомэрсэт Моэм
Сябра пазнаецца ў бядзе
Пераклад: Вiктар Валынскi
Вось ужо трыццаць гадоў я вывучаю сваiх сяброў. Але не надта многа ведаю пра iх. Я, пэўна, не адважуся наняць слугу, калi ў яго толькi прыемны твар, але ўсё ж такi, здаецца, гэта - менавiта твар, па чым мы звычайна мяркуем пра людзей, якiх упершыню бачым. Мы робiм вывады па форме падбародка, па вачах, па абрысах губ. Але я не ўпэўнены, што мы часцей не памыляемся. Раманы i п'есы часта недакладна адлюстроўваюць жыццё, таму што аўтары, магчыма, па неабходнасцi, ствараюць сваiх герояў падобнымi адзiн на аднаго. Яны не могуць дазволiць сабе стварыць iх унутрана супярэчлiвымi, таму што тады яны стануць незразумелымi, у той час як унутраная супярэчлiвасць усё ж такi характэрная большасцi з нас. Дый мы самi - не што iншае, як выпадковая мешанiна зменлiвых якасцей. У кнiгах па логiцы нам тлумачаць, што абсурдна сцвярджаць, што жоўты колер мае цылiндрычную форму, цi ўдзячнасць лягчэйшая за паветра; але ў гэтай мешанiне недакладнасцей наш унутраны жоўты колер цалкам можа азначаць каня з вазком, а ўдзячнасць - сярэдзiну наступнага тыдня. Я звычайна пацiскаю плячыма, калi знаёмыя кажуць, што iх першае ўражанне пра чалавека заўсёды правiльнае. Я лiчу, што гэта людзi не дужа пранiклiвыя цi занадта ганарыстыя.
|< 1 2 3 4 5 След. >|