Сябра пазнаецца ы бядзе (на белорусском языке) :: Моэм Сомерсет
Страница:
5 из 7
Аднойчы ён зайшоў да мяне ў кантору, шукаў работы. Я здзiвiўся. Ён растлумачыў, што больш не атрымлiвае грошай з дому i таму яму трэба працаваць. Я спытаўся, колькi яму гадоў.
- Трыццаць пяць.
- А што вы рабiлi?
- Папраўдзе, нiчога.
Я рассмяяўся.
- Баюся, што пакуль нiчым вам дапамагчы не змагу, - адказаў я. Прыходзьце яшчэ праз трыццаць пяць гадоў, тады пабачым.
Ён не зварухнуўся. Збялеў. Памарудзiўшы крыху, урэшце шчыра сказаў, што апошнiм часам яму не шанцуе ў карты. Надакучыла гуляць толькi ў брыдж, перайшоў на покер i прайграўся ўшчэнт. Не засталося нi капейкi. Залажыў усё, што меў. За атэль плацiць няма чым, у доўг ужо не вераць. Хто цяпер дапаможа? Калi не знойдзе анiякай работы, застаецца самагубства.
Хвiлiну-дзве я вывучаў яго. I зразумеў, што хлопцу канцы. Вiдаць, пiў ён апошнiм часам больш звычайнага, i цяпер яму можна было даць усе пяцьдзесят. Наўрад цi жанчыны захаплялiся б iм, калi б убачылi яго ў гэтую хвiлiну.
- Але ўсё ж такi, цi ўмееце вы што-небудзь яшчэ рабiць, акрамя як гуляць у карты? - спытаўся я.
- Я ўмею плаваць, - быў адказ.
- Плаваць!
Я ледзьве паверыў сваiм вушам: ах, якое глупства.
- Я плаваў за ўнiверсiтэт.
Я пачаў здагадвацца, куды ён хiлiць. Я сустракаў шмат людзей, якiя ў студэнцкiя гады былi кумiрамi сярод сваiх аднакашнiкаў, але гэта не выклiкала ў мяне павагi.
- Я сам быў някепскi плывец у маладыя гады, - сказаў я.
Але нечакана мяне працяла думка.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|