Сябра пазнаецца ы бядзе (на белорусском языке)   ::   Моэм Сомерсет

Страница: 3 из 7

Але больш за ўсё мяне здзiвiла Бертанава дабрыня. У лагодным яго позiрку было нешта дужа прыемнае. Слухаеш яго мяккi голас, i ўявiць цяжка, што Бертан калi-небудзь можа яго павысiць. На твары - заўсёдная дабрадушная ўсмешка. Гэты чалавек прыцягвае вас, вiдаць, таму, што вы адчуваеце шчырую любоў яго да сваiх сяброў. Бертан безумоўна быў чалавек абаяльны. Але нiчога саладжавага ў iм не было: ён любiў пагуляць у карты i выпiць, мог расказаць пiкантную гiсторыю, а ў маладосцi нават захапляўся спортам. Гэта быў багаты чалавек, але кожную капейку ён зарабiў сваёй працай. Думаю, адзiнае, што прымушае вас пашкадаваць Бертана, гэта яго маленькi рост i нейкая няўпэўненасць: кожны раз iнстынктыўна хочацца абаранiць яго. Сам жа ён, здаецца, не можа i муху пакрыўдзiць.

Аднойчы я сядзеў у гасцiнай Гранд-атэля. Гэта было яшчэ да землятруса, i там стаялi скураныя крэслы. З вокан бачылася прасторная, ажыўленая гавань. Тут былi велiзарныя марскiя лайнеры, што накiроўвалiся ў Ванкувер i Сан-Францыска цi праз Шанхай, Ганконг i Сiнгапур - у Эўропу; грузавыя судны амаль з усiх куткоў свету, якiя бачылi i буры i непагадзь, джонкi з высокай кармой i каляровымi парусамi i незлiчоныя сампаны. Напружанае, клапатлiвае жыццё, але, не ведаю чаму, гэта вiдовiшча супакойвала душу. Рамантыка была побач: здавалася, выцягнi руку - i дакранешся да яе.

Неўзабаве ў гасцiнай з'явiўся Бертан. Убачыў мяне, падышоў i сеў у крэсла побач.

- Цi не прапусцiць нам па чарачцы?

Ён пляснуў у далонi, падзываючы слугу, i заказаў два кактэйлi.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]