Сябра пазнаецца ы бядзе (на белорусском языке)   ::   Моэм Сомерсет

Страница: 4 из 7

Калi слуга з'явiўся з падносам, па вулiцы праходзiў чалавек, якi ўбачыў мяне i прывiтаўся.

- Вы ведаеце Тэрнера? - спытаўся ён.

- Мы пазнаёмiлiся ў клубе. Мне расказвалi, што ён эмiгрант i жыве на грошы, якiя атрымлiвае з дому.

- Мабыць, праўда. Такiх людзей тут шмат.

- Ён добра гуляе ў брыдж.

- Як i ўсе яны. Тут быў адзiн летась, уявiце, мой цёзка - лепшага гульца я не сустракаў у жыццi. Думаю, у Лондане ён не трапляўся вам. Называў ён сябе Ленi Бертан. Я лiчу, раней ён належыў да якога-небудзь арыстакратычнага клуба.

- Не, не памятаю такога прозвiшча.

- Цудоўна гуляў у карты. Здавалася, ён валодаў нейкiм асаблiвым чуццём. Нават страшнавата. Я часта гуляў з iм. Нейкi час жыў у Кобе.

Бертан адпiў вiна.

- Даволi забаўная гiсторыя, - сказаў Бертан. - Неблагi хлопец. Мне падабаўся. Апранаўся заўжды з густам, нават франтавата. Прывабны, з кучаравымi валасамi, белатвары i ружовашчокi. Жанчыны на яго заглядалiся. Чалавек, увогуле, някепскi, ведаеце, толькi крыху валацуга. Пiў шмат. Такiя людзi заўжды многа п'юць. Трохi грошай ён атрымлiваў з дому, раз у тры месяцы, дый выйграваў нямала ў карты. I ў мяне таксама.

На твары ў Бертана з'явiлася лагодная ўсмешка. Я ўжо ведаў са свайго вопыту, што ён мог выкiдваць вялiкiя грошы, гўляючы ў брыдж. Ён правёў па сваiм добра выгаленым падбародку тонкай, амаль празрыстай рукой з напухлымi жыламi.

- Вiдаць, таму ён i прыйшоў да мяне, калi апынуўся без капейкi ў кiшэнi, i яшчэ, можа, таму, што ў нас былi аднолькавыя прозвiшчы.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]