Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 13 из 31



"Стаiць як прыкуты, яшчэ захалодзiцца".

Замiлаванне да Якуба панавала ў iм, назаўсёды кладучы сляды на душу, у гэты час пераходу дзяцiнства ў першае юнацтва. Само жыццё выхоўвала ў iм вялiкую чалавечую чуласць для замiлавання i нянавiсцi.

Сястра папрасiла яго запалiць агонь. Ён прынёс лямпу. Сястра зняла шкло i стала выцiраць. А ён стаяў перад ёю - высокi, худы, з дзяцiным яшчэ рухам твару. Але не дзяцiнае было ў сцiснутых тонкiх губах.

"З iм ужо можна гаварыць пра ўсё".

Гэта падумала сястра.

- Як ты вырас за гэты час.

Ён пацiснуў плячом.

- Добра, што ты прыехала.

Памаўчаўшы:

- Мама, мусiць, памрэ.

I пайшоў у кухню курыць.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

3. З стэнаграмы следчага допыту

...Якi лiст я пiсаў Марынковiчу! I пасля чытання запiскi не мог ужо яго дапiсаць. Зусiм не мог пiсаць, думкi мае не iшлi патрэбным парадкам, а былi ў непарадку. Вось разбягаюцца i зноў збiраюцца, як хмары перад навальнiцаю. Узбуджанасць мая пайшла ў другi бок. Як гэта гэтыя мае даўнейшыя запiскi захавалiся? Пажаўцелi як лiсткi! Колькi гэта ўжо часу прайшло ад таго, як я пiсаў гэта, пра сябе, пра брата Якуба, пра сёстраў, i колькi год ужо мiнула з таго, як было ўсё тое, пра што я пiсаў тут! Як мы тады ўсе, браты i сёстры, хавалi маму, як мерзлi ў дрэннай адзежы i былi заўсёды галодныя! I трэба ж якраз папасцiся на вочы мае якраз бо тады гэтым запiскам! Мусiць, гаспадыня, прыбiраючы палiцу, выцягнула iх з-за кнiг i кiнула на стол.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]