Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 15 из 31

) I як яна, небарака, сохла, гледзячы ў тую зiму на мяне, што я мерзну ў летнiм нейкiм фрэнчы!.. I якая ж яна цяпер усё-такi моцная, загартованая! Як яна трымалася тады перад iм у судзе! Да апошняй хвiлiны нiхто не пазнаў бы, гледзячы на iх, што яна гэтак iм скрыўджана. I яна прайшла буры нянавiсцi i замiлавання i ўсё роўна як з гарту выйшла. Толькi цi надоўга хопiць у яе здароўя? Колькi яна крывi страцiла кожны год па некалькi разоў. (Вядома, "новы чалавек" павiнен быць вольным, прыгожым, а дзецi, каб iх было некалькi, не далi б яму займацца гэтаю воляю i прыгажосцю!) I гаварыла як яна тады перад iм!

Маргарыта! Яна тады прыехала была ў горад дзён за два перад судом, надвечар. Незнаёмая жанчына паказала ёй, дзе льга за двазлотку на пору спынiцца. (Жанчына набожна перахрысцiлася перад працэсiяй. Труну везлi на сялянскiм возе, i паперадзе гарбаты чалавек у белай комжы нёс крыж). Маргарыта падзякавала жанчыне i купiла ў яе ж з каша шэсць абаранкаў. Ад вакзала iсцi было ёй недалёка. Гэта была нават i не гасцiнiца. У двухпавярховым доме, побач з дзвярыма ў вялiкую краму, спусцiцца толькi ўнiз, а там шырокiя i нiзенькiя вокны, пад самаю столлю, выглядалi на малы скверчык. Гаспадыня адчынiла Маргарыце дзверы ў сцяне з пабяляных цалёвак. Каб гэта не на Маргарыту, дык прытулак гэты мог бы здацца чорным i цяжкiм. Але гэта хто да чаго прывыкне, жывучы на свеце.

Iшоў у той дзень веснавы вецер, i голыя дрэвы на скверчыку гойдалiся i стукалiся голлем. Маргарыта бачыла праз акно iх пнi ля самай зямлi.

|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]