Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 14 из 31

Убачыў iх, i ўсё ва мне аж уздрыганулася, перачытаў гэтую сваю даўнейшую споведзь перад самiм сабою i не мог дапiсаць лiста гэтаму чалавеку, Марынковiчу.

А напэўна я i пiсаў яго не гэтак, як трэба. Залiшне я злаваў i гарачыўся, а гэтага нiколi не трэба. Але не магу iначай з гэтым чалавекам. От i цяпер хочацца схапiць яго i шпурнуць куды ў мураваную сцяну, каб ён больш не даждаў псаваць людзям свету. Можа нешта падобнае i трэба з iм зрабiць, можа зусiм i не варта пiсаць яму. Цi проймеш яго словам! Ён жа ўсё добра сам ведае, усё ў яго самога даўно вымерана i разлiчана, i растлумачваць яму няма чаго. Ён гэты мой лiст не чытаючы ведае, цi раней ужо да яго падрыхтаваўся. К д'яблу ўсе лiсты! З iм трэба iначай.

Як ён выбiў мяне з мае каляiны, як ён адарваў мяне ад мае работы! Ён, як камень, лёг на маёй дарозе, на дарозе ўсёй нашай сям'i, насмяяўся з Маргарыты, наздзекаваўся з яе, адабраў ад яе здароўе. I цяпер (няйначай, што гэта так) стараецца выжыць мяне адтуль, дзе сам начальнiкам, каб не тырчаў я ў яго кожны дзень перад вачыма, я, брат Маргарыты, бо ведае ж ён, што ненавiджу я яго, як толькi можа ненавiдзець той чалавек, якi з малых дзён сваiх прайшоў агонь замiлавання i нянавiсцi. Цi не лепш жа яму пазбавiцца ад мяне, бо яшчэ ж "асмелiўся" крытыкаваць яго.

Маргарыта! Як яна сохла тады каля мамы i як яна старалася, каб не бачылi мы; што замест лепшай яды для хворай мусiць яна, сцiснуўшы сэрца, даваць ей бульбу. (Дзе ж мы маглi ўзяць чаго лепшага! А бачачы гэта, мы нудзелi i сумавалi страшна.

|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]