Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 21 из 31

Бо ты як была дома, а мы былi малыя, дык была ты для нас як родная мацi. Няўжо ж мы павiнны забыцца на гэта. Няўжо ж мы пойдзем у суд, каб нас чужыя людзi мiрылi i дзялiлi? Прыязджай, напiсаў ёй, мы цябе спаткаем з радасцю, i ўсё будзе добра. Можа i добра, што развязалася з гэтакiм. Маня таксама i ад сябе прыпiсала, каб прыяжджала i нiчога лiшне не думала. Але Маня сваiм жаночым сэрцам угадала яшчэ адно. I мусiць, гэта праўда. Яна мне гэта сказала: таму Маргарыта не хоча да нас ехаць, што рабiць цяпер не можа, здароўе страцiўшы. А ў нас жа гаспадарка. I не хоча яна быць "дармаедам" на чужым карку. Маня як толькi сказала мне гэта, дык адразу i заплакала. Тут ужо нiяк не напiшаш пра гэта Маргарыце, каб лiшнiм i грубым словам яе не скрыўдзiць як часамi, каб, яшчэ больш неасцярожна i не ў пору сказаўшы, не паддаць ёй яшчэ больш пакуты. Трэба толькi падумаць, што яна цяпер думае i як жыве. Адно каб яна прыехала, а калi не - дык я сам паеду i забяру яе. Ты, братка Вiця, напiшы ёй, няхай нiчога гэтакага не думае i адразу прыязджае. Будзе яна тут спакайнейшаю i можа паправiцца трохi. А то, мусiць жа, дапякло ёй усё гэтае, калi аж пра законы, небарака, пачала пiсаць... Сам я, мусiць, да цябе неўзабаве прыеду. Не надоўга. Тут у нас адна справа заварваецца, i мне давядзецца ехаць. Я ўвесь клопат узяў на сваю галаву, бо, сказаць праўду, каб не я, дык, бадай-што, нiчога i не было б. Гэта мы складаем камуну - сем хат згаварылiся. Дык цяпер трохi мне клопату будзе. Я табе напiшу гэтымi днямi, калi прыеду. А ты ж хаця пiшы.

|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]