Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 23 из 31

I я адкiнуў на гэты час усе свае справы, каб застацца аж да заўтрага з братам. Усё больш i больш агортвала мяне тое роднае, што з малых дзён вызначылася назаўсёды мiж намi i ў нас. Гэта тая арганiчная блiзасць з Якубам, што з вялiкай сiлай загаварыла зноў цяпер пра сябе.

- Ты мне хiба паможаш што тут у маёй справе, бо я ж, сам ведаеш, нiдзе нiколi не быў, - сказаў мне Якуб.

Ён расказаў, як Маргарыта iшла замуж (трэба ж было, як на тую бяду, паехаць ёй тады да Манi i якраз спаткацца з iм!), як лепш яны там усе жывуць цяпер дома. Якуб гаварыў з развагамi, спакойна i стала. Белыя, ад сонца аж жоўтыя, валасы тонкiмi пасмамi клалiся ў яго на вушы, тыя ж самыя сiнiя вочы глядзелi шырока, толькi глыбей увайшлi нейк позiркам сваiм. I яшчэ прабiвалася наверх з усiх рысаў твару адзнака ўпартасцi.

- Дык як Маня маецца? - запытаўся.

- Жыве сабе... Мне цяпер абы тут усё добра зрабiць, а там - не я ж адзiн... Зусiм прыйдзецца некалi на весну вулiцу зносiць, i рэшта вёскi падзелiцца на два калектывы.

Я тады ахоплен быў новым пачуццём, глыбокiм, радасным. Мы сядзелi з Якубам у першы вечар доўга, i яго абветраны твар быў для мяне вельмi любым. Тут было ўсё ад пачатку i да канца - i тое мiнулае, з чаго вырасла наша блiзасць, i цяперашняе. Мы разумелi адзiн аднаго з паўслова.

Пра Маргарыту ён гаварыў, як бы сам быў у чым тут вiнават. Але пасля, калi загаварылi мы, як дапамагчы ёй, каб стала ёй спакайней на душы, ён увесь загарэўся i ўспомнiў адразу пра Марынковiча.

|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]