У чым их сила (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
2 из 6
Яго жонка рабiла работу болейлёгкую i болей далiкатную: яна падбiрала пер'е.
Яе нават быў напалохаў раз певень, моцна напалохаў. Вераб'iха нацiкавала сабе белую курыную пярыну i ўзяла яе ў дзюбку. А гарлан певень крыкнуў грозна:
- Куды? Куды?
Вераб'iха ад страху выранiла пярынку i адляцела досыць далёка. Певень апамятаўся, вiдаць, пашкадаваў вераб'iху i ўжо ласкава прагаварыў да яе:
- Бяры! Бяры!
Некаторы час на двары не вiдаць было вераб'iхi. Думалi, што яна, можа, з пярэпалаху захварэла. Калыханчык быў надта заклапочаны ў гэты час. Але аказалася, што вераб'iха сядзела проста на гняздзе пад страхою, а потым прайшла чутка, што ў Калыханчыка ёсць дзецi, цэлых пяць штук.
Ну i рад жа быў Калыханчык! Кармiў сваiх дзетак, пазiраў на iх, цешыўся iмi. Калi дзецi трохi падраслi i пачалi шчабятаць, бацькi селi на страсе каля свае хаты. Яны адчувалi сябе шчаслiвымi: дзецi iх раслi, гадавалiся, дужэлi i былi разумныя. Сярод iх былi тры хлопчыкi i дзве дзяўчынкi. Называлiся хлопчыкi так: Чы-Лiн, Чын i Чук, а дзяўчаткi - Чуча i Жычка.
II
У Калыханчыка i яго жонкi былi не толькi радасцi, - быў у iх i клопат, i трывога. Iх дзецi сталi падрастаць i ўваходзiць у сiлу. Iм ужо было цесна ў бацькавай хаце, iм хацелася на свет, на прастор, на волю. Таксама хацелася i сiлу сваiх крылляў папрабаваць. Асаблiва неспакойным, жывым i праворным быў Чы-Лiн. Але на гэтым прасторы было многа небяспекi. Нядаўна сюды залятаў ястраб. Ён чуць-чуць не злавiў ластавачкi i не задраў курачкi.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|