У чым их сила (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 4 из 6

Каршун быў стары, вялiкi, з загнутай сярпом дзюбай, з доўгiмi i вострымi кiпцюрамi. Улучыўшы хвiлiну, стралою мiльгануў ён у паветры i ў момант вока схапiў кiпцюрамi куранё ды панёс у лес.

Ой, якая паднялася тут сумятня, трывога!

Мацней за ўсiх крычаў певень:

- Куды панёс? Куды панёс?

Закружылiся галубы, паднялiся высока-высока ў неба. З усiх канцоў пазляталiся ластавачкi.

- Цуп-цуф! Цуп-цуф! - крычалi яны.

Дрозд, седзячы ў гэты час за клуняю на вярбе, жаласлiва высвiстаў:

- Ухвацiў! Ухвацiў! А-а-а!

Чы-Лiн пазiраў на гэтую сумятню, дзiвiўся i, вiдаць, нешта думаў. Потым ён задраў угору галаву.

- Чук! Чук! - пачаў клiкаць брата.

Але тут да яго падляцеў Калыханчык, схапiў сына за крыльцы i пабег з iм у вiшнячок, у крапiву, каб схаваць яго ад бяды.

III

Тут ён прасядзеў цэлых тры днi. Бацькi прыносiлi яму яду, так што галадаць не прыходзiлася. Спачатку трохi было маркотна аднаму, але потым прывык. Седзячы адзiн у крапiве, Чы-Лiн пачаў разважаць, думаць, наглядаць, што робiцца навокала. Ён бачыў, што сярод птаства на двары няма згоды, што ўсе жывуць разбродам, думаюць толькi аб сваiх патрэбах, а гэтым карыстаюцца драпежнiкi i вудзяць iх патроху сабе на спажытак.

Чы-Лiн пачаў развiваць сваю думку далей. На трэцi дзень у яго галаве злажыўся пэўны план, але аб iм пакуль што ён нiкому не гаварыў. Пад канец трэцяга дня ён узляцеў на паркан, з паркана на грушу, з iгрушы на клуню i з гэтага часу пачаў вельмi спрытна лятаць.

На чацвёрты дзень павыляталi Чук, Чын, Жычка, Чуча.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]