У чым их сила (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 6 из 6

Вартаўнiкi пададуць знак, калi дзе пакажацца драпежнiк, i мы ўсе будзем ведаць пра бяду i не дапусцiм яе на двор. Апрача гэтага, нам трэба мець войска - адбiваць драпежнiкаў.

- Ура! Ура! - закрычала варона.

- Так-так-так! - азвалася качка.

- Брава! Брава! - крыкнуў шпак.

- Жывi, Чы-Лiн! Жывi, Чы-Лiн! - з усiх канцоў шчабяталi вераб'i.

- Кока! Ко-о-о-ка! - пахвалiлi Чы-Лiна куры.

Так i зрабiлi. Паставiлi варту, сабралi войска. Ластавачкi павiнны быць на варце i падаваць умоўны знак, калi будзе якая небяспека.

- Рэпетыцыю! Рэпетыцыю! - закрычала ластавачка.

Папрабавалi зрабiць рэпетыцыю. Калi сход скончыўся i ўсе разышлiся па сваiх справах, вартаўнiк-ластавачка крыкнула з-пад лесу:

- Цу-пу-цуф! Цу-пу-цуф!

У адзiн момант другiя ластавачкi перадалi гэты крык па ўсiм двары, а птушкi зараз жа падрыхтавалiся да абароны.

- Шыкарна! Шыкарна! - казала сарока.

I вось калi назаўтра сапраўды вылецеў з лесу ястраб, то не паспеў ён праляцець i паўдарогi да двара, як яго спаткала моцнае птушынае войска. Адна варона так дзюбанула нягоднiка, што аж пер'е пасыпалася, i ён больш нiколi не паказваў сюды носа.

I стала спакойна, вольна жыць цяпер птушкам.. А дрозд спяваў:

- Сiла ў калектыве! Сiла ў калектыве!

|< Пред. 2 3 4 5 6 >|

Java книги

Контакты: [email protected]