У чым их сила (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
5 из 6
Дзён два яны жылi падстрогiм доглядам бацькоў, а потым патроху пачалi жыць незалежна.
Вось цяпер Чы-Лiн узяўся за работу. Ён закiдаў новыя мыслi ў птушыныя галовы, мыслi аб тым, каб завесцi новы лад сярод птаства, каб не давацца больш у крыўду драпежнiкам. Усюды ён знаходзiў спачуванне, i ўсё птаства з ахвотаю згадзiлася з Чы-Лiнам, што трэба сабраць агульны сход.
Сход адбыўся на прыгуменнi. Тут было прасторна. На прыгуменнi стаяў i азярод, дзе вельмi добра было рассесцiся птушкам. Некаторы час быў шум, i трудна было пачуць, хто што гаворыць.
- Цiха! - крыкнуў Чы-Лiн.
Усе сцiхлi.
- Грамадзяне! Прашу захоўваць парадак, бо так мы патрацiм час i наш сход не зможа нiчога зрабiць. Выберам раней старшыню, каб ён правёў сход. Са свайго боку, я прасiў бы выбраць за старшыню Цiпа.
- Цiп! Цiп! Цiп! - зашумелi птушкi.
Певень прыняў яшчэ больш важную паставу. Стоячы на шуле, ён моцна замахаў крыллямi i падзякаваў за гонар моцным "ку-ка-рэ-ку". Затым ён сказаў:
- Абвяшчаю наш сход адкрытым. Слова мае Чы-Лiн.
- Просiм! Просiм! - загаманiлi птушкi.
Чы-Лiн выступiў.
- Грамадзяне! Усiм вам вядома, пад якiм страхам жывём мы. Залятаюць з лесу ястрабы i каршуны: цягаюць нашага брата. Чаму? А таму, што мы жывём кожны па сабе, не думаем аб другiх, не дапамагаем адзiн другому. Давайце ж будзем жыць у згодзе, давайце арганiзуем калектыў i завядзём такi парадак, каб у нас былi вартаўнiкi.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|