У чым их сила (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
3 из 6
I толькi храбрасць пеўня Цiпа выратавала няшчасных, бо Цiп у час крыкнуў так моцна, што на яго крык выбегла гаспадыня i прагнала драпежнiка.
Параiўшыся з жонкаю, Калыханчык падляцеў да гнязда i сказаў:
- Дзецi, дзецi! Цiха сядзiце! З хаты не вылазiць, калi нас няма, а то пахапае вас ястраб.
- Няхай толькi папрабуе! - адказаў бацьку Чы-Лiн.
Калыханчык засмяяўся ад радасцi, што мае такога смелага сына. Ён пацалаваў яго ў самую дзюбку i маланкаю памчаўся ў каноплi. Застаўшыся дома, Чы-Лiн нядоўга сядзеў спакойна. Ён далёка высунуў з гнязда галаву.
- Хачу ляцець! Хачу ляцець! - крыкнуў ён i высунуўся яшчэ больш.
Певень Цiп, пачуўшы гэта, строга перасцярог:
- Куды? Куды?
Чын i Чуча схапiлi неспакойнага брата дзюбкамi за лапкi i не пускалi, а ён крычаў:
- Пусцi! Пусцi!
Вызвалiў лапкi i паляцеў... Але не ўгору, а ўнiз, няспрытна перабiраючы крыльцамi.
Чын, Чук, Чуча i Жычка паднялi гвалт. Прыляцелi бацькi. Справiлi крык.
Праўда, Чы-Лiн досыць шчаслiва апынуўся на зямлi каля прызбы. Ён сам страшна перапалохаўся i цяжка дыхаў.
- Сынок! Сынок! - крычала мацi. - Цi жывенькi ты?
Чы-Лiн шырока разявiў жоўты рот.
- Жыў! Жыў! - адказаў матцы.
Певень, праходзячы каля прызбы, спынiўся, падкурчыў адну нагу i строга зiрнуў на беднага Чы-Лiна.
Гэты выпадак з Чы-Лiнам меў багатыя вынiкi. У той час, калi птушкi думалi пра здарэнне з Чы-Лiнам, пры лесе, на сухой дубовай галiнцы, сядзеў каршун i пiльна сачыў за тым, што робiцца навокала.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|