Вечар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 10 из 15



** Мажджыр - жалезны таўкач.

Насустрач яму папалася рота вайсковых, яны паволi iшлi, i запявала, радасны ад свае песнi, запяваў:

Пайшла Манька, эх, ды ў лес,

А ёй жук пад хустку ўлез...

I здаровыя галасы, гуллiвыя ад жартаўлiвае песнi, якую заўсёды спявалi ў час вясёлага настрою, калi спацыравалi па канцавых вулiцах горада, хваталi прыпеў:

Эх, Манюша, гых, Манюша

Разгулялася

Цэлы дзень бесперастанку

Цалавалася!..

Словы мала разбiралiся ў звычных галасах, але матыў яе i выконванне гаварылi аб сiле, якую неабходна трэба было вылiць у песнi.

"Штацкi" атрад Юзiка рассыпаўся, а пасля, як вайсковыя схавалiся за вуглом, ён зноў яго сабраў, падаў нейкую каманду, i атрад рушыў.

Пасля Манька а яй лес,

А ёй зук панцоху ўлез...

зацягнуў Юзiк, з вялiкай важнасцю аглядаючыся па баках.

I атрад яго грануў прыпеў.

А самы заднi, што без шапкi, якую прамяняў на яблыкi, ведаючы, што на зiму бацька маецца другую купiць, нёс вольную цяпер аблубiцу ды ўсё ўпэўнiваў усякага, хто пападаўся на дарозе:

- От, братка, наярваем!

А той "братка", часамi сiвы дзед, адыходзiў убок ды з любасцю глядзеў на дзяцей.

Хутка i Юзiк згiнуў з сваiм атрадам, i на зялёна-цёмнай плошчы нiкога не засталося, бо месца гэтае падыходзiла да канца горада... Пуста было, i толькi там, дзе плошча пераходзiла паступова ў бульвар, збiралiся вайсковыя музыканты.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]