Вечар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
8 из 15
А вось сам сталяр, вечна вясёлы i жартаўлiвы, недзе ў майстэрнi робiць ён днём, пад вечар прыходзiць дадому. Ад скептычных адносiн да жончыных трагiзмаў заўсёды нявiннымi, па-дзiцячаму простымi жартамi цвялiцца з ёю, а пасля вясёлы iдзе на цэлы вечар у клуб. Выступае з прамовамi, з вострымi словамi... А вось збоку стаiць Юзiкаў Юзiк, маленькi хлапчына, што ўжо пачаў праходзiць з вялiкае ахвоты, употай ад бацькi, жыццёвую школу. I ён вясёлы.
А пасля зноў уваччу брат з неабдымным iмкненнем жыць.
I раптам прапалi думкi, бо зыкi ўжо выявiлi надзвычайную сiлу. Яны нешта новае, нiколi не бачанае вызвалi ў пачуццях. Як бы паднялася нейкая ясната, i там загаварыла нязлiчанасць маленькiх капель вады, яны злiлiся ў надзвычайна дробныя пералiвы i ўсё расказвалi аб нечым свету, а iх вялiкую гаворку гулка i часта пакрывалi густыя зыкi вялiкiх хваляў вады. Хвалi набягалi адна за адной i сцвярджалi глыбiню, што была ў галасах. Бо гэта было мора шырынi, глыбiнi i тонкасцi над зямлёй.
Тады ўжо не пачуў Вiктар Зенiч, як сцiхла музыка. Яна абарвалася зразу, раптоўна скончылiся зыкi, перайшлi ў цiшыню i ўжо больш не ўзнiмалiся; мусiць, або надзвычайна здаволiлi яны за сцяной дзяўчыну, або з такой самай сiлай вызвалi нездавальненне. I цi тое, цi другое, але было вялiкае.
III
На вулiцы пачулася вясёлая песня. Яна вывела Вiктара Зенiча з задумёнасцi. Ён цiха падняўся i праз акно глянуў у ясны змрок вулiцы. Нiчога там не было вiдно. Цiха стаялi будынкi, платы i дрэвы, i зусiм ужо губiў сваю ружовасць захад.
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|