Вечар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 12 из 15

А пры дзвярах нехта, з вялiкiмi валасамi i ў чорным фрэнчы, iграў на раялi вельмi ж вясёлы матыў, i здавалася, што гэта ад гэтых зыкаў i лёгкi змрок дрыжыць, што прытаiўся каля дзвярэй, дзе менш было свету. Пасярэдзiне ж у сваiм кароткiм кажушку стаяў сталяр Арсень Грабiч, трымаючыся ў бокi, i ўсё рваўся, каб выбiць нагамi нейкi танец.

- Няможна тут гэтым займацца, тут табе не пiўная, - чуўся голас.

- Братка, - угаварваў яго сталяр з вясёлым смехам, - ты адно паглядзi, што за танец, для цябе ж гэта я i скакаць сабраўся.

У яго не было жадання скакаць, але яму хацелася спрачацца, i ён рашуча адставiў нагу, як бы пачынаючы танец.

- Слухай, пакiнь!

- То калi гэтак, дык скажы музыканту, каб не граў гэтага нумару, а то я ўстаяць не магу. Няхай, калi гэтак, грае разлуку жыцця, тады я скакаць не буду, а то ён барабанiць, каб трохi, дык лявонiху, а гэты скакаць забараняе, хоча, каб жывы чалавек на месцы ўстаяў. Ды ты тут нежывога паднiмеш, не то што!.. Пара-а-адкi...

Сталяр весела адышоў да пагрузчыкаў i сеў. А ў клуб iшлi ўсё больш людзi. Хутка ўжо каля раяля сабралася грамада новых людзей, i хор пачаў некую рэпетыцыю. Той валасаты чалавек, што граў, цяпер стаяў, застыўшы перад сваiмi, i ўсе змоўклi, як бы чакаючы чаго важнага. Валасаты чалавек раптам чуць шавяльнуў рукою.

За Дуна-а-аем...

пачалi гаварыць галасы.

Там жыве мая матачка...

далей сказалi i, як усякiя зыкi, жылi i варушылi пачуццi i думкi.

Iшлi цераз клуб з суседняга пакоя з некага сходу людзi ды прыпынялiся слухаць.

|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]