Вечар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
11 из 15
Iх постацi варушылiся на палiнялым фоне лёгкага змроку, i ясна вiдна была знаёмая Вiктару Зенiчу высокая постаць капельмайстра.
I ўяўлялася зямля i людзi на ёй. I ўсё хацелася пайсцi па зямлi, ахвацiць яе сабою i сказаць кожнаму: вось я бачу, чую, адчуваю цябе. I пачынаю адчуваць у цябе тое, чаго ты i сам можа не адчуваў...
А нашто гэта?
То гэта ты думкi можаш растлумачыць, а пачуццi хiба заўсёды можаш?..
Тады выйшаў Вiктар Зенiч на вячэрнюю вулiцу.
IV
- Справа вось у чым, - чуўся недзе недалёка задуменны голас, - аб цвiк чуць вуха не разарваў.
- Як жа ты? - пытаў другi, як бы трохi з некiм расчараваннем, голас.
- У плоце, значыцца, цвiк, а я каля самага плота iду.
- То чаго ты лезеш на плот?
- А чорт жа яго ўсё ўгледзiць.
"Прайшлi людзi", - падумаў Вiктар Зенiч i пайшоў далей.
Ясна свяцiўся ў канцы вулiцы клуб. Клалiся на зямлю палосы свету з вялiкiх акон, чулiся адтуль галасы гаворак, нехта смяяўся, нехта нешта гаварыў, адзiн усiм. Звiнелi нядобра ўстаўленым шклом дзверы; Вiктар Зенiч ведаў гэты iх дакучлiвы звон i зачынiў iх за сабою паволi.
У сярэдзiне весела свяцiла электрычнасць, за вялiкiм сталом, узлёгшы адзiн на аднаго, нешта разглядалi, чутно было, як шумiць папера газеты цi можа вялiкай кнiгi. Каля процiлеглай сцяны сядзелi пагрузчыкi вагонаў, стараватыя мужчыны ў сваiх доўгiх брызентавых сарочках да кален, не пераадзяючыся прыйшлi яны сюды.
|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|