Вечар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 13 из 15

I ва ўсiх iх было, можа i несвядомае, адчуванне, што на свеце многа вялiкага, вельмi патрэбнага, часамi нявыяўленага, а як чуеш яго цi бачыш адчуваеш вялiкасць i хараство жыцця, глыбiню яго, што i ў радасцi, i ў пакутах.

- Хадзем, сусед, - тузануў за руку Вiктара Зенiча сталяр, - вельмi ж я сягоння натузаўся за дзень у майстэрнi, дык спаць пара iсцi, можа жонка ўжо слёзы выплакала, калi больш там якiх прычын не знайшлося.

Вiктар Зенiч выйшаў з сталяром, пакiнуўшы з сабою напружаны настрой публiкi ў клубе.

- То чаго гэта ваша жонка кожны дзень плача? - запытаў ён у сталяра, адчуваючы да яго нешта блiзкае.

Хацелася ляпнуць яму па плячы ды загаварыць аб чым-небудзь блiзкiм, вядомым iм абодвум.

- Чаго плача? А чаму б ёй не паплакаць, калi ёй гэтак хочацца. От плача, ну i няхай плача сабе паволi. Ёй у гэтых слязах асалода, дык от i добра, што хоць ёсць ёй чым пацешыцца... Вунь там, за вашай сцяной, таксама дзяўчына плача, дык у тае асалоды ў гэтым няма, а пакута. Вось яе шкода.

"Вось жыццё, - ужо спакойна плылi думкi, - плыве i шумiць па зямлi. Чуцён i вiдзён на вулiцы i ўсюды сталяр з сваёю вечнай вясёласцю. I ўсё здаецца ружовым, слаўным, а за сцяною, у нары, тое самае - цёмным".

I хацелася выявiць перад усiм тым, што ёсць, што вось адчуваецца яно, гэтае жыццё, адно ўмiрае, другое расце, а зямля, што трымае ўсё на сабе, iмчыцца пад сонцам...

Зноў было цiха i змрочна ў пакоi, зноў чуць вiдна была вулiца, а за ёю шырокi пляц з цёмнымi ўжо абрысамi дрэў. Ужо не грала музыка, i рэдкiя зыкi дзерава недзе за акном не парушалi цiшы. Ужо плыла ноч, ахватвала зямлю чарнатою, звала ў сябе яе.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]