Вечар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 7 из 15

Зыкi перайшлi пасля ў глыбокую журбу. Яна адчувалася, што глыбокая, але не была зусiм ясна зразумелаю.

Зыкi не парушалi цiшы - былi яны, была i яна.

Вiктар Зенiч сядзеў усё нерухома. Ужо не было адпачынку, а ўзнiмалася вялiкая работа iстоты. Думкi нарыхтавалiся нешта выкiнуць наверх, што самi захавалi недзе ў глыбiнi, ды яшчэ ўсё нечага чакалi.

I гэта, мусiць, запатрабавалi настроi адзiнокай дзяўчыны, бо раптам музыка перайшла ў цiхi плач, на момант як бы зацiхла, а пасля выбухнула вялiкiм лiўнем - мусiць, не мог саўладаць з драмаўшымi дагэтуль зыкамi чалавек.

I тады ўжо думкi ў чалавека, што цiха сядзеў у цёмным пакоi за сталом, вызвалi смерць брата ад сухот. Ляжаў ён у больнiцы i вельмi ж баяўся ўмiраць, а як падышла гэтая хвiлiна, нiкiм i нiколi не выказаная, было ў яго вачах, побач з нейкаю цiхаю просьбаю, i нешта такое, што хлынула раптам у тых зыках, некi вялiкi бунт, можа процi таго, што радзiўся ён некалi на свет.

Вiктар Зенiч мацней прыцiснуўся да стала i стаў глыбей думаць.

Слалiся зыкi, i ляжаў вечар. Непакойна ўяўлялася зямля i людзi. Зямля для людзей вялiкая, ды ад людзей цесная. А людзi, не могучы цанiць нi цеснаты, нi шырынi, робяць жыццё сваё цесным. Вось адчувала нядаўна вялiкiя трагiзмы сталярова жонка за сцяною i глыбакадумна i ўпэўнена лiчыла, што жыццё для яе пакута, а бачыла ўсяго на адзiн крок перад сабою. Вось дзяўчына за другою сцяною можа i нiяк не лiчыць i лiчыць нiчым не хоча свайго, цi наогул, жыцця, ды само неяк адчуваецца яно - цёмнаю пустатою ляжыць яно перад ёю.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]