Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
1 из 22
---------------------------------------------
Аркуш Алесь
Вяртаньне ў 'Тутэйшыя' (на белорусском языке)
Алесь Аркуш
Вяртаньне ў "Тутэйшыя"
Шмат разоў прасiў былых "тутэйшаўцаў" напiсаць успамiны i ўкласьцi кнiгу. Прасiў Бяляцкага, Сыса, iншых. Той-сёй нешта напiсаў, пераважна неiстотнае i, часам, непраўдзiвае. Такiм чынам, зноў замест адказаў пакiдаем пытаньнi... Пакуль канчаткова ня выпетрылiся з галавы падрабязнасьцi тых падзеяў, паспрабую занатаваць старонкi гiсторыi, сьведкам якой быў асабiста, балазе, маю вялiкi архiў - лiсты, дзёньнiкавыя запiсы, тагачасныя газэтныя публiкацыi. Спадзяюся, некалi ўспамiны "тутэйшаўцаў" нехта руплiва зьбярэ ў кнiгу.
Адразу папярэджу, што ў "Тутэйшых" быў шараговым сябрам, у нiякiя кiраўнiчыя ворганы не ўваходзiў, i таму ня ведаю "вышэйшых сакрэтаў". Прынамсi, доўгi час я лiчыў, што "Тутэйшыя" паўсталi выключна з iнiцыятывы Бяляцкага й Сыса, сяброў па гомельскiм "унiвэры". Але пазьней, у сярэдзiне 90-х, Генадзь Сагановiч паведамiў мне, што Б. i С. былi ўсяго толькi выканаўцамi, а iдэя стварэньня суполкi належыла iншаму чалавеку, якi насамрэч кiраваў ёю. Гэтае прызнаньне падобнае да праўды, я асабiста веру ў тое. Аднак дакладна сьцьвярджаць ня маю права, бо, паўтаруся, ня быў далучаным да таямнiцы.
I яшчэ адна заўвага. Я асабiста лiчу, што "Тутэйшыя" iснавалi датуль, пакуль у дзейнасьцi лiтсуполкi прысутнiчала рызыка, таямнiчасьць i кансьпiрацыя.
|< 1 2 3 4 5 След. >|