Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 5 из 22

Першым пытаньнем - чытаньне i разгляд драмы Я.Купалы "Тутэйшыя". Другiм - абмеркаваньне вершаў новага сябры Тутэйшых. Трэцьцiм пытаньнем - праблемы Тутэйшых. ТУТЭЙШЫ"

Я, канечне, паехаў. Хаця, прызнаюся, хваляваўся. Ва ўсiм гэтым "свавольстве", вiдавочна, прысутнiчала рызыка. Але цешыла тое, што мне давяраюць, мяне лiчаць вартым гэтае рызыкi.

Кожнаму сябру суполкi заўсёды паведамлялi ў запрашэньнi, на каго трэба здаваць на вахце дакумэнты, бо вольна ў асьпiранцкi iнтэрнат, як i ў любы студэнцкi, не пускалi. Пазначалi розных людзей - нельга было "сьвяцiцца" i паказваць, што ўсе прыйшлi па адной справе, у адзiн пакой, да аднаго чалавека. Кансьпiрацыя. Я i сёньня ня ведаю, хто такi Валера Каплiч, да якога я хадзiў на Акадэмiчную, 3.

Зь першага паседжаньня запомнiлiся тры чалавекi: Сяргей Харэўскi, Мiхась Талочка i Iгар Бабкоў. Вёў паседжаньне Бяляцкi. Афiцыйна, ледзь не па пратаколу. Высьветлiлася, што хлопцы ўжо назвалiся "Тутэйшымi", аднак Нiл Сымонавiч Гiлевiч, пачуўшы пра гэта, iх моцна раскрытыкаваў i параiў прачытаць аднайменную п'есу Янкi Купалы. Памятаю, што на паседжаньнi чыталi п'есу па нейкай старой кнiзе, бо гэты твор на той час быў яшчэ забаронены цэнзурай i ад 20-х гадоў не перавыдаваўся. Харэўскi запомнiўся вопраткай: чорны плашч, капялюш - рыхтык агент выведкi з замежнага фiльму. Паводзiў сябе сур'ёзна, i вёў выключна "канцэптуальныя" гутаркi. Сыс называў яго "французам".

У капелюшы хадзiў i Талочка.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]