Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 3 из 22

Культавае Глёбусаўскае апавяданьне "Слон" я ўпершыню пачуў у аўтарскiм чытаньнi ў рэдакцыйным пакоi "ЧЗ", i друкавалася яно ўпершыню ў гэтай камсамольскай газэце. Больш нiдзе б не надрукавалi. Баравiкова любiла Валодзю Адамчыка. Але я ня памятаю, каб у "Чырвоную зьмену" заходзiў Сыс. Першая мая размова з Анатолем доўжылася больш двух гадзiнаў. Ён апавядаў пра "Талаку", з паэтаў вызначаў Галубовiча й Бембеля (апошняга лiчыў сваiм настаўнiкам). Вельмi раўнiва ставiўся да Глёбуса. Нядаўнi выпускнiк "фiлфаку" гомельскага "ўнiвэру" на той час меў усяго некалькi публiкацыяў у цэнтральным друку, аднак быў прыкметна сьпешчаны славай i ўвагай. Сыса ўжо ў той час я ўспрымаў, бадай, як жывую легенду, як прыжыцьцёвага клясыка.

Першы зборнiк Анатоля Сыса "Агмень" выйдзе ў 1988 годзе ў толькi што створанай сэрыi "Бiблiятэка часопiса "Маладосьць". (Зьяўленьне гэтай кнiжнай сэрыi пасьля будзе падавацца галоўным дасягненьнем "Тутэйшых".) Зборнiк меў парадкавы нумар 3. Мой зборнiк "Вяртаньне", якi выйшаў неўзабаве за Сысаўскiм, меў нумар 5. (Я назваў свой першы зборнiк "Немаўля", аднак рэдактар кнiгi Леанiд Дайнека сказаў, што назва няўдалая, таму ён пераназваў зборнiк на "Вяртаньне". Пачуўшы пра гэта, я ня стаў асаблiва пярэчыць. Мне, па шчырасьцi, да апошняй хвiлiны ня верылася, што выданьне маёй кнiгi ўвогуле магчыма). Чаму гэта ўзгадваю? Я па сёньняшнi дзень не магу даць веры, што ўвайшоў у лiтаратуру разам з Анатолем Сысам, прынамсi, нашыя першыя кнiгi выйшлi ў адзiн год. Мне ўсё яшчэ здаецца, што Анатоль, як мiнiмум, з пакаленьня Галубовiча, або Шнiпа. Бо ў нейкiм сэнсе ён быў для мяне настаўнiкам.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]