Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 22 из 22

)

Вы жывымi сьлязьмi заплачыце,

за паэтам народ убачыце

скрозь расстаньне i скрозь зьмярканьне,

Вам за сьмерць сваю прыкра стане,

бо пад небам Сафii полацкай

на народных паэтаў моляцца.

Але нiякiх нацягнутых адносiнаў памiж iмi не паўстала. Сыс мне казаў, што прасiў прабачэньня ў Панчанкi за свой верш. Той, нiбыта, супакоiў, маўляў, чакаў i спадзяваўся, што нехта падобным чынам яму запярэчыць. Калi з Панчанкам надарылася бяда, Сыс ледзь не штодня наведваў яго ў шпiталi. Пры нас ён размаўляў з Панчанкам па-сяброўску, як далучаны, як пераемнiк. Калi наша дэлегацыя выйшла зь лякарнi, я прапанаваў усiм разам сфатаграфавацца на памяць, што мы й зрабiлi..

Полацак, 2000

|< Пред. 18 19 20 21 22 >|

Java книги

Контакты: [email protected]