Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
2 из 22
Калi аб'яднаньне "Тутэйшыя" вырашыла легалiзавацца й ператварылася ў Таварыства маладых лiтаратараў пры СП БССР, суполка сканала.
Каб патрапiць у "Тутэйшыя", патрэбна была рэкамэндацыя. Мне такую рэкамэндацыю даў Анатоль Сыс. З Анатолем я пазнаёмiўся ў лiпенi 1986 году ў рэдакцыi часопiса "Маладосьць", куды пэрыядычна заходзiў па навiны да Яўгенii Янiшчыц. Да маiх першых вершаваных спробаў вядомая паэтка паставiлася прыхiльна й, пасьля азнаямленьня з рукапiсам, сказала: "Будем ставiць". Аднак папрасiла прынесьцi яшчэ адну нiзку вершаў, каб выбраць лепшае. Прыхiльнасьць вядомае паэткi не азначала, што ставiць будуць заўтра, цi ў гэтым месяцы, цi ў гэтым годзе. Упершыню Янiшчыц адабрала мае вершы для друку ў верасьнi 1985 году. А мой дэбют у "Маладосьцi" адбыўся ажно ў чэрвенi 1987-га. Я чуў з аповедаў дасьведчаных людзей, што чакаць даводзiцца доўга. Але каб столькi!.. Час чаканьня цягнуўся марудна й пакутлiва, а вершы ў часопiсе ўсё не зьяўлялiся. Некалькi разоў я заходзiў да Янiшчыц, каб пацiкавiцца: калi ўжо, нарэшце? Яна прыязна пасьмiхалася й запэўнiвала, што ўсё нармальна, але трэба пачакаць яшчэ, маўляў, чарга. У адзiн з такiх вiзытаў я й пазнаёмiўся з Сысам. Летам 86-га легендарнаму паэту "новай хвалi" мяне прадставiў Вiктар Шнiп, якога я ведаў па лiтаб'яднаньнi "Крынiцы", што пад апекай Раiсы Баравiковай працавала пры газэце "Чырвоная зьмена". Дарэчы, на "Крынiцах", яшчэ напачатку 85-га, я пазнаёмiўся i з Адамам Глёбусам, i з Славамiрам Адамовiчам, i зь Людкай Сiльновай.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|