Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
18 из 22
Усе троепасьпяхова прайшлi абмеркаваньне на сэкцыi паэзii СП. 17 лiстапада адбылося тайнае галасаваньне прыймовае камiсii. Пераадолеў гэты бар'ер толькi А.Сыс. "Тутэйшыя" зьвярнулiся ў Прэзыдыюм СП з прапановаю перагледзець вырак камiсii. Пра кампэтэнтнасьць цяперашняга яе складу гаворыць тое, што ў СП разам з Сысам трапiлi З.Марозаў, А.Камароўскi, К.Жук. Знаёмая пазыцыя апаратнага чыноўнiка - новы работнiк не павiнен быць больш здольным i разумным, чым я, бо iнакш ён можа адцiснуць мяне ад карыта. I вось, у асобе Марозава, Камароўскага i Жука прыходзiць у лiтаратуру ня заўтрашнi, а ўчорашнi яе дзень". Такiм чынам, у СП падалiся амаль усе лiдэры "Тутэйшых". Iм Таварыства маладых лiтаратараў ужо не было патрэбнае. СП заставаўся адзiным легiтымным шляхам у вялiкую лiтаратуру. Альтэрнатыўны шлях нават не разглядаўся.
Бюлетэнь "Кантроль No2" (1.89) атрымаўся зусiм не цiкавым. Нумар сьведчыў аб хуткiм заняпадзе Таварыства. "У канцы сьнежня прайшла вечарына "Тутэйшых" на фiлфаку БДУ. Слабая арганiзацыя яе прывяла да сумнай колькаснай раўнавагi тых, хто выступаў, i тых, хто слухаў". Аднак "Тутэйшыя" працягвалi змагацца з "прыкарытнiкамi". Хто гэта такiя, тлумачылася наступным чынам: "ПРЫКАРЫТНIКI.
|< Пред. 16 17 18 19 20 След. >|